Вы тут

Стартуе прыём заявак на рэспубліканскую алімпіяду па тэорыі і практыцы выбарчага працэсу


Стартуе прыём заявак для ўдзелу ў Рэспубліканскай алімпіядзе па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага працэсу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала, паведамляе БелТА.


Паўдзельнічаць у інтэрнет-алімпіядзе могуць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Жадаючым прыняць удзел у спаборніцтве неабходна з 20 сакавіка па 1 красавіка (уключна) запоўніць электронную форму, размешчаную на інтэрнет-рэсурсе http://olimp.adu.by. Адукацыйны этап алімпіяды адбудзецца 2-10 красавіка, завочны этап — 11-17 красавіка, вочны этап пройдзе з 18 красавіка па 3 мая. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Мерапрыемства арганізавана ў мэтах павышэння прававой культуры навучэнцаў, выхавання ў іх грамадзянскіх і патрыятычных якасцей. Сярод яго задач — павышэнне ўзроўню ведаў заканадаўства ў галіне выбарчага права і выбарчага працэсу, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, развіццё ў іх цікавасці да грамадска-палітычнага жыцця і вывучэння прадметаў сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці. Арганізатарамі алімпіяды выступілі Мінадукацыі, ЦВК, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце і Акадэмія адукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.