Вы тут

ДПК: Больш за ўсё транспарту на ўезд у ЕС сабралася на граніцы з Літвой


Літоўскі накірунак застаецца самым загружаным на ўезд у Еўрасаюз. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Больш за 2280 адзінак грузавога транспарта чакаюць уезду ў Літву. Самы загружаны маршрут на гэтым напрамку праходзіць праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»), яго кантрольныя службы за суткі аформілі ўсяго 62 грузавікі з 500 магчымых.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») фіксуецца 690 велікагрузаў. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю прайшло 53 працэнты грузавых аўто.

Кантрольныя службы польскага пункта пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі 71 працэнт грузавога транспарту.

Амаль 200 легкавых аўто фіксуецца перад польскім пагранпераходам «Цярэспаль» («Брэст»). Перад літоўскімі пагранпераходамі «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Мядзінінкай» («Каменны Лог») уезду чакаюць 50 і 80 легкавушак адпаведна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.