Спецыялісты высвятляюць прычыны разгерметызацыі вадкаснага трубаправода аміячнай халадзільнай устаноўкі ў ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Ратавальнікі 18 сакавіка ў 20.20 атрымалі паведамленне аб разгерметызацыі вадкаснага трубаправода аміячнай халадзільнай устаноўкі на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства. У выніку адбылася ўцечка аміяку ў атмасферу. Падчас надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў.
«Работнікі МНС закрылі засаўкі на пашкоджаным участку трубаправода, правялі асаджэнне пароў аміяку. Тэхнічны персанал прадпрыемства арганізаваў падачу вадкага аміяку для работы халадзільнай устаноўкі па абводным трубаправодзе», — расказалі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС. Тэхналагічны працэс на прадпрыемстве не парушаны.
«Пасля правядзення замераў, перавышэння дапушчальных канцэнтрацый аміяку ў атмасферным паветры не выяўлена. Прычына інцыдэнту высвятляецца», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».