Вы тут

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і пакупкі першацветаў


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збору і пакупкі першацветаў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


«З’яўленне першацветаў — галоўны прадвеснік прыходу вясны. Гэтыя кветкі распускаюцца яшчэ да з`яўлення лісця на дрэвах. Дадзеныя расліны часта з`яўляюцца насякомаапыляльнымі. Іх яркія кветкі добра прыкметныя, калі ніжнія ярусы бязлісцевага лесу добра асветлены. Квітнеюць яны звычайна ў красавіку (у асобныя цёплыя гады — з сярэдзіны сакавіка) і да сярэдзіны мая. Сярод першацветаў таксама ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — ветраніца лясная, купальніца еўрапейская, прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, раўнаплоднік васілістыкавы, фіялка багнявая, мядзведжая цыбуля (чарэмша) і іншыя», — падкрэслілі у Мінпрыроды.

Увесну асабліва востра ўстае праблема аховы раннеквітнеючых раслін. Першацветы квітнеюць усяго некалькі тыдняў. За гэты невялікі час раслінам патрабуецца назапасіць пажыўныя рэчывы, неабходныя для наступнага года, паспяванні і рассейванні насення. Для многіх відаў штогадовы збор стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання.

У адпаведнасці з артыкулам 24 закона «Аб раслінным свеце» самавольныя адабранне і перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, з асяроддзя іх вырастання, іх незаконны абарот, а таксама выразанне і здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэнню колькасці або парушэнню асяроддзя іх росту, забараняюцца. За парушэнне патрабавання ўказанага артыкула закона вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.