Вы тут

Прэзентаваны «беларускі выпуск» «Москвы»


На XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы наведвальнікі, удзельнікі свята кнігі маглі пазнаёміцца з трэцім, сакавіцкім, нумарам расійскага літаратурна-мастацкага часопіса «Москва». Выпуск прысвечаны беларускай літаратуры. 


Адкрываецца нумар «Паэмай пра явар і каліну» Уладзіміра Караткевіча. Перакладчыкам выступае галоўны рэдактар часопіса «Москва» — паэт і празаік Уладзіслаў Арцёмаў, які, дарэчы, нарадзіўся ў Беларусі. З апавяданнем «Усё будзе добра» у часопісе друкуецца Мікалай Захаранка. 

Асобна вылучаецца публікацыя Валерыя Грышкаўца, якога добра ведаюць чытачы «тоўстых» расійскіх літаратурна-мастацкіх выданняў, — «Сыходзячы, застаюся... Аўтабіяграфічны раман у форме дзённіка». Змешчана ў «Москве» і падборка апавяданняў Валянціны Кадзетавай у яе ўласных перакладах на рускую мову. Вершы Алеся Бадака для расійскага выдання пераклала Таццяна Лейко. 

Несумненна, даспадобы расійскаму чытачу прыйдуцца проза добра вядомых літаратараў Алены Паповай, Міхася Шэлехава, Наталля Касцючэнкі, Максіма Іванова, а таксама вершы Георгія Кісялёва (нарадзіўся на Валагодчыне; з 1983 года да самай сваёй смерці, у 2021 годзе, жыў у Ваўкавыску, на Гродзеншчыне; быў сталым аўтарам часопіса «Нёман» як паэт, крытык, перакладчык). Нельга не адзначыць сярод іншых публікацый і артыкул вядомага палітолага, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзіма Гігіна «Беларуская руская мова». 

Летась часопіс «Москва» двойчы звяртаўся да беларускай літаратуры — у сёмым і восьмым нумарах. Будзем спадзявацца, што традыцыя прадоўжыцца. І часопіс «Москва», як некалі «Наш современник», пачне сістэмна, штогод, рыхтаваць «беларускія выпускі».

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.