Вы тут

Якім быў дзень адкрытых дзвярэй у Акадэміі МУС?


У галоўную міліцэйскую ВНУ краіны прыехалі кадэты, ліцэісты, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, прававых класаў і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты ў большасці сваёй ужо ведаюць, куды паступаць, таму едуць падрыхтаваныя — з канкрэтнымі пытаннямі. Абітурыентам агульнаадукацыйных школ, якія яшчэ не вызначыліся са сваім прафесійным выбарам, таксама было карысна і вельмі цікава.


На адкрытай пляцоўцы міліцэйскай ВНУ свае экспазіцыі гасцям дэманстравалі ДАІ, АМАП, Дэпартамент аховы, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, Следчы камітэт. Упершыню свае дасягненні прадставіў Магілёўскі інстытут МУС.

На пляцы галоўнага корпуса акадэміі ўрачысты старт мерапрыемству далі юныя інспектары руху — атрад ЮІД «Святлафор» Ахрэмаўскай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Сваё майстэрства паказала зборная акадэміі па рукапашным баі і байцы АМАП.

Пасля порцыі ўражанняў і фотасесій госці перамясціліся ў лекцыйную залу. Жадаючых даведацца аб асаблівасцях бягучай уступнай кампаніі было настолькі шмат, што ўсе не змясціліся. Таму для зручнасці наведвальнікаў адкрылі лекцыйную залу, дзе на вялікім экране вялася прамая трансляцыя таго, што адбываецца на галоўнай сцэне, а абітурыенты і бацькі задавалі пытанні.

З наведвальнікамі паразмаўлялі кіраўнікі дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі: начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў і кіраўнік Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Раман Раманчук, намеснікі, прадстаўнікі прыёмнай камісіі. Афіцэры адказалі на шматлікія пытанні, якія датычыліся парадку паступлення, медыцынскіх патрабаванняў, адукацыйнага працэсу і далейшай службы выпускнікоў.

Абавязковая праграма дня адкрытых дзвярэй — экскурсія па галоўным корпусе акадэміі. Жадаючых пазнаёміцца з матэрыяльнай базай акадэміі аказалася шмат: абітурыенты і іх бацькі паглядзелі бібліятэку, навучальныя аўдыторыі, цір, трэнажорную залу. На кожнай лакацыі курсанты расказвалі ім пра сваё жыццё, вучобу, адказвалі на пытанні.
Дзень адкрытых дзвярэй — выдатная магчымасць вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Як правіла, у Акадэміі МУС яны праводзяцца мінімум двойчы ў год. Усё з адной мэтай — дапамагчы маладым людзям зрабіць важны крок свядома.

Важна — патэнцыйным абітурыентам неабходна заявіць аб сваім жаданні вучыцца ў ведамасных установах адукацыі не пазней за 15 красавіка. Тыя, хто хоча вучыцца ў інтарэсах міліцэйскага ведамства, змаглі напісаць заяву адразу ў акадэміі — супрацоўнікі аддзела кадраў адказвалі на пытанні і прымалі заявы.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.