Вы тут

Як беларуская тэхніка дапамагае ратаваць людзей у Манголіі


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 16 сакавіка ў час афіцыйнага візіту ў Манголію наведаў ва Улан-Батары вытворчыя аб’екты і прадпрыемствы, а таксама правёў сустрэчы з дзелавымі коламі, перадае БелТА.


Фота БелТА

У працяг праведзеных напярэдадні перагавораў з кіраўніцтвам краіны і ўрада Сяргей Алейнік правёў ва Улан-Батары сустрэчу з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі Гамбаджавін Арыунбуянам.

На прыкладзе адной з пажарных часцей дэлегацыі была прадэманстравана работа беларускай пажарнай тэхнікі, якая нясе службу ў мангольскіх падраздзяленнях па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі. Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў у сваю чаргу расказалі аб вытворчых магчымасцях і новых відах тэхнікі.

Як паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі, дзякуючы рабоце беларускай тэхнікі ўжо выратавана больш як 13 тыс. чалавек і папярэджана маёмаснай шкоды на суму звыш $20 млн.

Бакі падкрэслілі пазітыўны вопыт супрацоўніцтва па пастаўках тэхнікі для патрэб ДАНС Манголіі і абмеркавалі чатыры напрамкі перспектыўнага супрацоўніцтва. Мангольскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у набыцці спецыяльнай пажарнай тэхнікі ТАА «ПАЖСНАБ» на шасі ААТ «МАЗ», а таксама іншага абсталявання і спецадзення. Праяўлена цікавасць да працягу праграм навучання мангольскіх спецыялістаў на базе профільных беларускіх устаноў.

Абмеркаванне двухбаковых праектаў і магчымасцей для далейшага ўзаемадзеяння прадоўжылася на вытворчых аб’ектах. Беларуская дэлегацыя, у прыватнасці, наведала найбуйнейшы завод па вытворчасці малочных, газіраваных і алкагольных напіткаў кампаніі APU. Як расказалі Сяргею Алейніку, тут выкарыстоўваюць беларускае сухое малако для вытворчасці малочнай прадукцыі і беларускі солад для вытворчасці піва.

Міністр таксама пабываў на кашміравай фабрыцы «Эўсэг». Кіраўніцтва прадпрыемства выказала зацікаўленасць у супрацоўніцтве, у тым ліку ў пастаўках сваёй прадукцыі ў Беларусь.

У гэты ж дзень Сяргей Алейнік правёў перагаворы з мангольскай дзяржаўнай «Сельскагаспадарчай карпарацыяй». Бакі абмеркавалі пытанні паставак племянной жывёлы, даільнага абсталявання, а таксама будаўніцтва малочнатаварных вытворчасцей для патрэб мангольскіх фермераў.

У час перагавораў Мінскі трактарны завод падпісаў дарожную карту з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі па арганізацыі паставак трактароў магутнасцю 80-350 л.с. і плугоў. У дакуменце адлюстраваны план паставак на 2024-2025 гады з перспектывай развіцця супрацоўніцтва да 2027 года.

Таксама праведзены сустрэчы з генеральным дырэктарам кампаніі «ЮММ» (дылер ААТ «БЕЛАЗ» у Манголіі) — ганаровым консулам Беларусі ў Манголіі Леанідам Слабадскім і кіраўніцтвам кампаніі, якая эксплуатуе беларускія самазвалы.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.