Вы тут

Васілеўская і Лянкова пасадзілі свае імянныя дрэвы на Алеі касманаўтаў на Байкануры


Прадстаўніцы Беларусі Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова, якія ўваходзяць у асноўны і дублюючы экіпажы палёту ў космас, пасадзілі свае імянныя дрэвы на Алеі касманаўтаў на Байкануры, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу дзяржкарпарацыі «Раскосмас».


Фота «Раскосмас»

«Па шматгадовай традыцыі, якая бярэ свой пачатак ад першага касманаўта Зямлі Юрыя Гагарына, пасля абеду Алег Навіцкі, Марына Васілеўская, Трэйсі Дайсан, Іван Вагнер, Анастасія Лянкова і Дональд Петыт адправіліся на Алею Касманаўтаў, дзе тыя, хто ўжо лятаў, наведалі і дагледзелі свае дрэвы, а новыя ўдзельніцы касмічнага палёту азнаёміліся з даўнім звычаем іх пасадкі перад першай экспедыцыяй на арбіту», — гаворыцца ў паведамленні «Раскосмасу».

Члены экіпажа пілатуемага карабля «Саюз МС-25» працягваюць рыхтавацца да касмічнага палёту на МКС на касмадроме Байканур.

«Сёння на трэніроўках касманаўтаў «Раскосмасу» Алега Навіцкага і Івана Вагнера, удзельніц касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марыны Васілеўскай і Анастасіі Лянкавай, астранаўтаў NASA Трэйсі Дайсан і Дональда Петыта прысутнічалі прадстаўнікі СМІ. Журналісты назіралі за падрыхтоўкай па ўпраўленні пілатуемым караблём і па бартавой дакументацыі. Таксама яны змаглі паглядзець на вестыбюлярныя трэніроўкі і заняткі агульнай фізічнай падрыхтоўкай. У канцы “навучальнага” часу члены экіпажаў правялі вольны час за гульнёй у шахматы, настольны тэніс, більярд і шашкі», – распавялі ў «Раскосмасе».

У складзе асноўнага экіпажа пілатуемага карабля «Саюз МС-25» касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская, астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Іх дублёры — касманаўт Раскосмасу Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Анастасія Лянкова і астранаўт NASA Дональд Петыт. Старт міжнароднай экспедыцыі запланаваны на 21 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.