Вы тут

Якія новаўвядзенні чакаюцца на рынке плацежных тэхналогій?


На анлайн-канферэнцыі, прысвечанай будучыні плацежных тэхналогій у Беларусі, эксперты з розных сфер абмеркавалі, якія новаўвядзенні чакаюць рынак. Важнасць гэтай тэмы не абмяжоўваецца толькі прафесійнай супольнасцю. Яна таксама актуальная для спажыўцоў, якія імкнуцца да выкарыстання простых і надзейных плацежных інструментаў.


Фота з адкрытых крыніц

Канферэнцыя, дзе разглядалі інавацыйныя плацежныя рашэнні, сабрала больш за 1200 удзельнікаў, былі прадстаўлены ключавыя кірункі развіцця плацежных сістэм і касавай тэхнікі.

Сярод дакладчыкаў — не толькі вядучыя спецыялісты беларускага камерцыйнага сектара, але і прадстаўнікі дзяржаўнага або грамадскага сектара, такія як кіраўнік НКФА АРІП Наталля Васілеўская, дырэктар дэпартамента плацежных сістэм і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Таццяна Рускевіч і кіраўнік Асацыяцыі касавых апаратаў Уладзімір Паплаўскі.

Наталля Васілеўская звярнула ўвагу на перавагі выкарыстання АРІП для аплаты, падкрэсліўшы эканомію на транзакцыйных выдатках і больш нізкія камісіі ў параўнанні з традыцыйным эквайрынгам. Яна таксама прадставіла новы кампактны QR-тэрмінал, які дазволіць прадпрымальнікам прымаць безнаяўныя плацяжы з дапамогай QR-кодаў без спецыялізаванага банкаўскага абсталявання. Гэты тэрмінал можа быць інтэграваны з касавымі сістэмамі або выкарыстоўвацца аўтаномна для выстаўлення рахункаў праз асабісты кабінет або мабільны дадатак, звязаны з E-POS.

Іншая інавацыя — АРІП-дадатак для прыёму плацяжоў праз біяметрыю і QR-коды, які будзе цалкам функцыянальны пры актыўным удзеле банкаў у рэгістрацыі біяметрычных даных.

На думку Таццяны Рускевіч, такенізацыя ўяўляе сабой яшчэ адну перспектыўную тэхналогію для беларускага рынку, якая знаходзіць шырокае прымяненне ў сферы электроннай камерцыі.

Акрамя таго, дакладчыкі адзначылі, што з ліпеня 2025 года пачнуць дзейнічаць новыя нарматывы для касавага абсталявання, што запатрабуе адаптацыі бізнес-працэсаў і ўкаранення новых тэхналагічных рашэнняў. У прыватнасці, змены датычацца фарматаў касавых дакументаў і абавязацельстваў па ўліку маркіраваных тавараў, што цягне за сабой неабходнасць распрацоўкі спецыялізаваных сэрвісаў і праграмнага забеспячэння.

Эксперты фінансавых рынкаў адзначаюць, што плацежныя тэхналогіі для бізнесу будуць працягваць паляпшацца і станавіцца больш зручнымі і бяспечнымі. Праўда, любыя тэхналагічныя, а асабліва плацежныя рашэнні павінны быць зручнымі для карыстальніка і выгаднымі для бізнесу. Узгодненасць ва ўсіх удзельнікаў — галоўны прынцып у дадзеным выпадку. Напрыклад, у Беларусі вялікія перспектывы ў галіне сістэм імгненных плацяжоў для бізнесу. Менавіта такая сістэма можа істотна змяніць рынак.

Напрыклад, у Расіі малыя і сярэднія прадпрыемствы актыўна выкарыстоўваюць плацяжы па нумары тэлефона і QR-плацяжы сістэмы хуткіх плацяжоў (СХП). Для бізнесу гэта выгадна памерамі камісіі, таму ёсць зацікаўленасць у прасоўванні такіх рашэнняў. Больш сур’ёзны рытэйл ступіў далей і актыўна ўкараняе СХП. «На практыцы ў гандлі гэта выглядае так: пакупнікі паказваюць свой QR-код лаяльнасці, а мерчант (прадавец) ініцыіруе плацежнае рашэнне. Яшчэ адным перспектыўным кірункам для рынку Беларусі з’яўляецца такенізацыя. Напрыклад, такенізацыя плацежных карт — гэта і зручнасць, і павышаны ўзровень бяспекі ў «адным флаконе», — пракаментаваў перспектывы развіцця рынку Беларусі незалежны эксперт па міжбанкаўскай верыфікацыі і прадпрымальнік з больш чым 15-гадовым вопытам работы ў сферы сувязі, фінансаў і развіцця бізнесу Тарас Мяняйкін.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.