Вы тут

Васілеўская і Лянкова ўсклалі кветкі да помнікаў першапраходцаў космасу


Прадстаўніцы Беларусі Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова, якія праходзяць перадстартавую падрыхтоўку на касмадроме Байканур, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння Юрыя Гагарына ўсклалі кветкі да помнікаў першапраходцаў космасу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў ім. Ю.А. Гагарына.


Фота БелТА

«Сёння ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння першага касманаўта планеты экіпажы, якія цяпер праходзяць перадстартавую падрыхтоўку на Байкануры, аддалі даніну памяці першапраходцам асваення касмічнай прасторы і ўсклалі кветкі да помнікаў Юрыю Аляксеевічу Гагарыну і Сяргею Паўлавічу Каралеву», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

Удзельніцы касмічнага палёту ад Беларусі Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова, касманаўты Раскосмаса Алег Навіцкі і Іван Вагнер, а таксама Астранаўты НАСА Трэйсі Дайсан і Дональд Петыт агледзелі экспазіцыю Музея гісторыі касмадрома Байканур. «Яны далучыліся да традыцый Казахстана, апрануўшыся ў народныя касцюмы, і пакінулі свае аўтографы і памятныя надпісы ў кнізе гасцей», — дадалі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.