Вы тут

Карону заслужана атрымала студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэта Велорыя Яўменава


6 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыўся конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс БДЭУ — 2024».


Дзесяць удзельніц прадстаўлялі свае факультэты: факультэт міжнародных эканамічных адносін — Паліна Касіла, факультэт міжнародных бізнес-камунікацый — Рэната Шмыгер, факультэт лічбавай эканомікі — Анастасія Вярбоўская, факультэт маркетынгу і лагістыкі — Марыя Кулінкіна, факультэт фінансаў і банкаўскай справы — Юлія Сакаловіч, факультэт права — Дарына Федчанка, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі — Ксенія Карэліна, інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі — Аліна Гасюк, улікова-эканамічны факультэт — Велорыя Яўменава, факультэт эканомікі і менеджменту — Арына Пракапенка.

Строгае журы конкурсу

Выпрабаванні складаліся з этапаў: пралогавае дэфіле, відэавізітоўка і аратарскае майстэрства, дэфіле народнае, конкурс творчых нумароў і жаночае дэфіле.

Журы пад старшынствам кіраўніка першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДЭУ Міхаіла Барэйшы строга ацэньвала выступленні канкурсантак.

Зала гучна і эмацыйна падтрымлівала ўдзельніц мерапрыемства.

Званне «Міс БДЭУ — 2024» атрымала Велорыя Яўменава, якой пераможца леташняга конкурсу Анастасія Лабанок перадала карону.

Першай віцэ-міс стала Анастасія Вярбоўская.

Другой віцэ-міс стала Арына Пракапенка.

У разнастайнай канцэртнай праграме выступілі артысты вакальнай студыі «Артыс Нова» і вакальнага ансамбля «Калібры»: Улад Юхневіч,

Уладзіслава Вістунова, Ульяна Кунда, Валерыя Іванова, Сафія Радзецкая, Камчыцкі Аляксандр і Яна Вяль.

Удзельніцы конкурсу разам з «Міс БДЭУ - 2023» Настай Лабанок (пасярэдзіне)

Пераможца конкурсу студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэта Велорыя Яўменава

Карона «Міс БДЭУ - 2024»

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.