Вы тут

Турнір па танцах праходзіць у нядзелю ў Мінску


3 сакавіка ў сталічнай дзяржаўнай культурна-спартыўнай установе «Чыжоўка-Арэна» праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце «Grand Cup».


— Сённяшнія спаборніцтвы — міжнародныя, бо ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць танцоры не толькі з Беларусі, але яшчэ з Грузіі і Расіі. Па дадзеных папярэдняй рэгістрацыі ў турніры бяруць удзел каля 1700 танцораў (880 пар), — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі танца Арцём Мірончык. — У Рэспубліцы Беларусь займаюцца спартыўнымі танцамі прыкладна пяць тысяч чалавек. Танцавальны спорт шырока прадстаўлены не толькі ў Мінску. Можна адзначыць моцных танцораў з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей. Усім пераможцам у намінацыях будуць уручаны дыпломы, медалі і падарункі.

Арганізатарам спаборніцтваў выступілі Беларуская асацыяцыя танца, Беларускі альянс танцавальнага спорту пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Перад пачаткам спаборніцтваў

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.