Вы тут

У правінцыі Цзянсу знайшлі новы від анкілазаўраў


Скамянелыя астанкі двух прадстаўнікоў падсямейства анкілазаўраў, якія знайшлі на тэрыторыі ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу, уяўляюць сабой, на думку навукоўцаў, новы від панцырных дыназаўраў. Даследчыкі далі яму назву «Datai yingliangis», перадае «Сіньхуа».


Артыкул аб даследаванні быў апублікаваны ў часопісе Vertebrate Anatomy Morphology Palaeontology. Па словах дацэнта Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук (Пекін) Сін Ліда, выяўленне Datai yingliangis з’яўляецца важным дадаткам да летапісу закамянеласцяў падсямейства анкілазаўраў ранняга перыяду познемелавай эпохі. Як стала вядома, абодва экзэмпляры аказаліся падлеткавымі асобінамі з даўжынёй цела ад 3,5 да 4 метраў. Іх унікальнай асаблівасцю з’яўляецца пара невялікіх рагоў на кожнай шчацэ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.