Вы тут

У правінцыі Цзянсу будзе створаны кластар аэракасмічнай прамысловасці


Правінцыя Цзянсу на ўсходзе Кітая на працягу бліжэйшых трох гадоў плануе паскорыць стварэнне кластара аэракасмічнай прамысловасці. Гэта вынікае з плана дзеянняў мясцовага ўрада, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Плануецца, што ў правінцыі Цзянсу да канца 2025-га гадавы аб’ём вытворчасці аэракасмічнай прамысловасці перасягне 150 мільярдаў юаняў (каля 21,7 млрд. долараў). Тут будуць створаны больш чым 50 спецыялізаваных прадпрыемстваў, звыш 10 інавацыйных платформ і больш чым 10 аэракасмічных прамысловых баз з высокай канкурэнтаздольнасцю.

Правінцыя Цзянсу засяродзіцца на такіх сферах, як распрацоўкі кампанентаў рэактыўных пасажырскіх самалётаў, авіярухавікоў, авіяматэрыялаў, бартавых сістэм і беспілотных лятальных апаратаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».