Вы тут

Лянкова праходзіць экзаменацыйную трэніроўку на сегменце МКС


Беларуска Анастасія Лянкова, касманаўт дублюючага складу МКС-71/ЭП-21, пачала экзаменацыйную трэніроўку на трэнажоры расійскага сегмента МКС у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Адчуванні выдатныя. Учора на караблі мы здалі экзамен на выдатна, таму сёння мы натхнёныя, верым у поспех і гатовы пачаць работу», — сказала Анастасія Лянкова.

Гаворачы аб рабоце на МКС, яна адзначыла, што прайшла навучанне і гатова да выканання сваіх абавязкаў: «Мы ўсяму гэтаму навучаліся і з задавальненнем прадэманструем гэта на экзамене».

У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў працягваецца экзаменацыйная комплексная трэніроўка асноўнага і дублюючага экіпажаў 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі.

У трэніроўцы на трэнажоры транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС» бяруць удзел касманаўт «Раскосмасу» Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.

Дублюючы экіпаж у складзе касманаўта «Раскосмасу» Івана Вагнера, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Анастасіі ЛЯнковай і астранаўта НАСА Дональда Петыта, які ўдзельнічае ў трэніроўцы на трэнажоры расійскага сегмента МКС.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.