Вы тут

ДабрЫня і дабрынЯ


У Віцебскі заапарк гэтымі днямі прыбыло касалапае папаўненне. Мядзведзікаў выпадкова знайшлі леснікі ў суражскіх лясах, калі распрацоўвалі дзялянку. Малыя, якім не больш за паўтара месяца, затасталіся ў бярлогу адны, маму, напэўна нешта напалохала. Двайняты былі слабенькімі, ледзь не загінулі. У заапарку адразу пачалі выходжваць, вучыць есці, піць сумесь малака і вяршкоў з бутэлечкі праз соску. Дзяўчынку назвалі Ягадкай, яе на гэтым тыдні забралі ў Магілёўскі заапарк, дзе ў мядзведзіцы будзе вялікі і прасторны дом. Хлопчык па мянушцы Дабрыня пакуль застаўся ў Віцебску. Да яго ўсе, у тым ліку і дырэктар заапарка Ірына Арлова (на фота), ставяцца як да дзіцяці, якому патрэбен мацярынскі клопат і дабрыня.


Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.