У рамках прававой асветы пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў выдавецтве «Беларусь» выдадзена кніга «Выбары ў Беларусі: коратка аб галоўным». Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ў інфармацыйным цэнтры ЦВК «Выбары — 2024», перадае БелТА.
«У рамках прававой асветы пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў выдавецтве „Беларусь“ выдадзена кніга „Выбары ў Беларусі: коратка аб галоўным“. Выданне асвятляе развіццё выбарчай сістэмы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь са старажытных часоў да нашых дзён, падрабязна расказвае аб дзейнасці Цэнтральнай выбарчай камісіі, асаблівасцях і этапах падрыхтоўкі і правядзення розных электаральных кампаній у нашай краіне. Кніга таксама змяшчае асноўныя лічбавыя паказчыкі мінулых выбараў і рэферэндумаў у перыяд станаўлення і развіцця Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы», — падкрэсліў Ігар Карпенка.
Карыстаючыся выпадкам, старшыня ЦВК падзякаваў аўтарам, складальнікам, вытворцам гэтага выдання. «Дазвольце ў гэтай урачыстай абстаноўцы перадаць першы экзэмпляр кіраўніку дзяржавы, паважанаму Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку», — сказаў Ігар Карпенка.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.