З 17 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прадстаўлены выставачны праект «Архітэктурныя жарсці». Сумесны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA прапануе гледачам убачыць эвалюцыю архітэктурных стыляў.
Аснову экспазіцыі склалі работы, як маладых, так і ўжо вядомых сучасных беларускіх аўтараў, а таксама творы беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Іммерсіўны фільм «Свет вачыма Гаўдзі» дае магчымасць гледачам зірнуць на самыя вядомыя працы геніяльнага іспанскага мастака Антоніа Гаўдзі.
Наведвальнікаў чакае тэматычны квэст і арыгінальныя фотазоны.
Партнёрамі выставачнага праекта «Архітэктурныя жарсці» выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава.
Выстава будзе працаваць да 28 красавіка.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?