Вы тут

Першыя зімовыя гульні «Дзеці Прымор’я» адкрыліся ва Уладзівастоку


Ва Уладзівастоку прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця першых зімовых гульняў «Дзеці Прымор’я», паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.


Фота: НАК Беларусі

Выступаючы на адкрыцці, прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка адзначыў, што гэтыя старты стануць важнай прыступкай для маладых атлетаў. Ён падзякаваў расійскім калегам і асабіста губернатару Прымор’я Алегу Кажамяку за запрашэнне і магчымасць для спартсменаў спаборнічаць, сябраваць і дзяліцца вопытам.

«Знамянальна, што першыя зімовыя міжнародныя гульні „Дзеці Прымор’я“ праходзяць у дзясятую гадавіну правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы, якія далі магутны штуршок развіццю спорту ва ўсім еўра-азіяцкім рэгіёне. Шлях у вялікі алімпійскі спорт пачынаецца з дзяцінства. Няхай гэтыя спаборніцтвы стануць прыступкай у спорт вышэйшых дасягненняў і пакладуць пачатак вашай яркай спартыўнай кар’еры», — сказаў Віктар Лукашэнка.

У склад беларускай каманды ўвайшлі 28 юных атлетаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды ў шасці відах спорту. Сярод паслоў гульняў і праслаўленыя беларускія фрыстайлісты — алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер і Антон Кушнір.

Першыя зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор’я» прадоўжацца да 23 лютага. Акрамя беларусаў у спаборніцтвах прымуць удзел каманды з рэгіёнаў Расіі, а таксама з Узбекістана, Кітая і КНДР. Усяго ў турнірах па васьмі відах выступяць больш за тысячу дзяцей ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, якія разыграюць 31 камплект узнагарод. Спаборніцтвы прымуць арэны Уладзівастока, Арсеньева, Арцёма і Усурыйска.

У ліпені 2023 года ва Уладзівастоку былі арганізаваны першыя летнія гульні «Дзеці Прымор’я» з удзелам больш як 1,5 тыс. спартсменаў з Беларусі, Кітая і расійскіх рэгіёнаў. У медальным заліку зборная Беларусі заняла першае месца, заваяваўшы 37 узнагарод, сярод якіх 20 залатых.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.