Вы тут

Што выклікае заклапочанасць вартавых дарог Гомельшчыны?


Аварыйнасць на дарогах і вынікі аператыўнай службы падраздзяленняў за мінулы год абмеркавалі на прэс-канферэнцыі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельшчыны.


Як распавёў начальнік упраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гаркуша, у параўнанні з 2022 годам у мінулым — аператыўная абстаноўка на Гомельшчыне заставалася складанай. Адзначана павелічэнне колькасці ДТЗ, а таксама рост траўміраваных. Між тым, на шчасце, у мінулым годзе знізілася колькасці смяротных выпадкаў на дарогах вобласці.

Начальнік ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама звярнуў увагу на сістэмную работу і масіраваныя адпрацоўкі аўтадарог горада і вобласці. Ва ўзмоцненым рэжыме аператыўную службу супрацоўнікі ДАІ нясуць у перадвыхадныя і выхадныя дні. Інспектары ДПС выяўляць і спыняць грубыя парушэнні Правілаў дарожнага руху.

— Актыўна ў прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў працавалі не толькі супрацоўнікі ДАІ, але і ў цэлым міліцыя грамадскай бяспекі. Уносіліся пэўныя прапановы. Тым не менш 2023 год мы скончылі з плюсам па агульнай колькасці дарожных здарэнняў — на 0,9%. У той жа час час знізілася колькасць загінулых, аднак колькасць параненых узрасла больш чым на 30 чалавек, — адзначыў Андрэй Гаркуша.

У рэгіёне на асаблівым кантролі вартавых дарог — транспарт рэгулярных і нерэгулярных зносін, які займаецца перавозкай пасажыраў.

— Колькасць пацярпелых у аварыях з удзелам маршрутак і таксі ўзрасла. У 2023 годзе ў вобласці імі ўчынена 6 ДТЗ, дзе былі паранены 9 чалавек, — звярнуў увагу кіраўнік Дзяржаўтаінспекцыі Гомельшчыны.

З 7 па 15 лютага супрацоўнікі ДАІ рэгіёна правялі комплексны маніторынг работы таксі і аператараў перавозак. За гэты перыяд было выяўлена звыш 500 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Быў выяўлены кіроўца, якія знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, пяць — не мелі права кіравання транспартным сродкам.

— Важна зважаць увагу на кіроўцаў, на іх паводзіны. Нецвярозы кіроўца або пазбаўлены права кіравання не павінен знаходзіцца за рулём транспартнага сродку. Ён уяўляе пагрозу бяспецы, і трэба рэагаваць разам. Уся наша работа накіравана на прафілактыку аварыйнасці, але патрэбна і дапамога ўсіх астатніх удзельнікаў дарожнага руху, — падкрэсліў Андрэй Гаркуша.

Ён нагадаў, што Правілы дарожнага руху — гэта залатыя правілы жыцця, і супрацоўнікі ДАІ заклікаюць быць максімальна пільнымі на дарозе ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Нярэдка ДТЗ могуць быць справакаваны грубымі парушэннямі з боку пешаходаў. Гэта у тым ліку перасячэнне праезнай часткі ў неўстаноўленых месцах, знаходжанне на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення, грэбаванне патрабаваннямі выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў і іншыя прычыны.

Між тым Гомельшчына — адна з лідараў па колькасці аўтатранспарту. Так, рэгіёне толькі за мінулы год ДАІ зарэгістравана 22 тысячы транспартных сродкаў. Прырост у параўнанні з 2022 годам склаў 7 тысяч аўто. Усяго ў рэгіёне цяпер на ўліку — 570 тысяч транспартных сродкаў. Больш толькі ў Мінску і Мінскай вобласці.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Руслан Калеснікаў, за мінулы год у рэгіёне каля 15 тысяч машын былі зняты з уліку ў ДАІ і ўтылізаваны. Супрацоўнікі ДАІ звязваюць такую вялікую колькасць знятых з уліку машын з увядзеннем транспартнага падатку.

Акрамя таго за мінулы год па ініцыятывы ДАІ у абласным цэнтры было эвакуіравана 150 іржавых і непрыдатных для язды кінутых і безгаспадарчых аўтамабіляў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.