Вы тут

Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна


«Вельмі спакойна праходзіць гэта выбарчая кампанія. Кратна, у разы зменшылася колькасць скаргаў. У Вярхоўны Суд паступіла ўсяго шэсць заяў. Мы разбіралі падрабязна гэтыя заявы, яны не зусім абгрунтаваныя, і цалкам заканамерна, што ў іх задавальненні было адмоўлена заяўнікам», — сказаў Леанід Анфімаў.


Фота: БелТА

Паводле яго слоў, у Генеральную пракуратуру паступіла ўсяго толькі дзве заявы, якія маюць тэндэнцыйны характар. «Больш даецца нават не скарга, а ацэнка дзеючага выбарчага заканадаўства Беларусі і парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты», — адзначыў ён.

Леанід Анфімаў удакладніў, што ў місію наглядальнікаў ад СНД ужо зарэгістраваны 186 чалавек. «Хоць мы раней анансавалі, што будзе недзе 150 чалавек. Гэта лічба ўжо даўно перавышана, таму што, сапраўды, такую непадробную цікавасць у краін СНД выклікаюць гэтыя выбары ў Беларусі. Напэўна, людзі хочуць на ўласныя вочы пераканацца, наколькі спакойна ў нас у нас краіне жывецца простаму грамадзяніну», — расказаў кіраўнік штаба місіі.

«У прафесійным плане місія наглядальнікаў прадстаўлена кіраўнікамі і членамі цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і кіраўнікамі шэрагу дзяржорганаў, дэпутатамі парламента. Прафесійны склад з даволі высокім узроўнем кампетэнцый», — падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Адказваючы на пытанне, як рашэнне не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ адаб’ецца на іміджы выбарчай кампаніі, Леанід Анфімаў зазначыў: «Калі ёсць місія назіральнікаў ад СНД, ад ШАС, ёсць назіральнікі па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, то, напэўна, заключэнне будзе вельмі аб’ектыўным аб тым, наколькі дэмакратычна, свабодна і з забеспячэннем волевыяўлення грамадзян пройдуць гэтыя выбары».

«Раней, калі мы праводзілі такія місіі назірання за электаральнымі кампаніямі, у нас не было нейкіх сур’ёзных заўваг і нараканняў наконт парушэння ўнутранага заканадаўства або міжнародных нормаў аб правядзенні выбараў у Беларусі. Таму мы, напэўна, залішне фетышызуем АБСЕ з яе інстытутамі», — канстатаваў ён.

«Не будзе АБСЕ, і што? — задаўся пытаннем кіраўнік штаба місіі. — Ці яе заключэнне для нас ісціна ў апошняй інстанцыі? У выніку выбары ў нашай краіне мы праводзім не для Еўропы, не для Амерыкі. Мы іх праводзім для сябе, для свайго народа. Мы выбіраем прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады, які будзе адстойваць інтарэсы краіны і народа, у тым ліку на міжнароднай арэне. Думаю, што без місіі наглядальнікаў ад АБСЕ парламент нашай рэспублікі будзе прызнаны легітымным».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.