Вы тут

Ветэраны дыпламатычнай службы наведалі музей МУС Рэспублікі Беларусь


На працягу многіх гадоў паміж міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў Рэспублікі Беларусь склаліся цесныя службовыя і сяброўскія адносіны. Афіцыйныя прадстаўнікі МУС працуюць у некаторых беларускіх пасольствах.


Гэтыя сувязі не перарываюцца паміж супрацоўнікамі і пасля завяршэння дыпламатычнай работы і службы ў органах унутраных спраў.
6 лістапада 2019 года быў падпісаны мемарандум аб узаемадзеянні паміж Беларускай грамадскай арганізацыяй ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў і ветэранскай арганізацыяй МЗС Рэспублікі Беларусь.

8 лютага, па запрашэнні ветэранаў Міністэрства ўнутраных спраў, дэлегацыя ветэранаў знешнепалітычнага ведамства наведала музей МУС Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па залах, экспазіцыі якіх раскрываюць дзейнасць структур па ахове правапарадку на беларускіх землях з часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай да пачатку XX стагоддзя, арганізацыю і станаўленне беларускай міліцыі ў 1917 — 1939 гадах, дзейнасць міліцыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, удзел органаў правапарадку БССР ва ўзнаўленні рэспублікі, распавядаюць пра удзел супрацоўнікаў беларускай міліцыі ў вайне ў Афганістане, ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, тычацца сучаснага этапу дзейнасці падраздзяленняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік ветэранскай арганізацыяй МЗС кандыдат педагагічных навук Зоя Калантай, у 2009-2013 гадах — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, і першы намеснік старшыні Беларускай грамадскай арганізацыяй ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў генерал-маёр міліцыі Уладзімір Шафарэнка, у 2005-2010 гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, абмяняліся падарункамі, удзельнікі мерапрыемства сфатаграфаваліся на памяць.


Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.