Вы тут

Выбары-2024


Пачынаючы з 9 лютага, выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць указаных аб іх звестак.


Калі грамадзянін мае жаданне прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы пражывання, то ў яго ёсць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання ў перыяд з 9 па 24 лютага 2024 года. Чалавек можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора куплі-продажу, дагавора найму, зарэгістраванага ў выканкаме, або іншага дакумента, які пацвярджае пражыванне).

У адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года — уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, якія не зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.

З 9 па 19 лютага 2024 г. участковыя выбарчыя камісіі працуюць з панядзелка па пятніцу з 17:00 да 19:00 гадзін. У суботу — з 12:00 да 14:00 гадзін.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.