Вы тут

Суды будуць аператыўна разглядаць скаргі падчас выбарчай кампаніі


Беларускія суды змянілі графік работы для аператыўнага разгляду скаргаў падчас выбарчай кампаніі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч на сустрэчы з кіраўніком штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леанідам Анфімавым, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВС.


Фота: court.gov.by

Валерый Калінковіч адзначыў, што цяперашняя электаральная кампанія ўпершыню праводзіцца па абноўленым выбарчым заканадаўстве, якім унесены навацыі і ў судовую кампетэнцыю па разглядзе скаргаў, звязаных з правядзеннем выбарчай кампаніі, і ў іерархію судовых інстанцый, якія гэтыя справы павінны разглядаць. «У цэлым заканадаўства дастаткова зразумелае і простае. Яно стварае магчымасці ўсім удзельнікам выбарчай кампаніі, якія жадаюць абараніць свае правы ў судзе па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі судоў, гэта зрабіць», — сказаў першы намеснік старшыні ВС.

Разам з тым, звярнуў ён увагу, дастаткова кароткія тэрміны выбарчай кампаніі патрабуюць аператыўнага вырашэння ўсіх пытанняў. Для разгляду ў судзе скаргаў на дзеянні выбарчых камісій законам устаноўлены таксама дастаткова кароткія тэрміны. «З улікам гэтага ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі прыняты пэўныя арганізацыйныя меры, якімі на перыяд правядзення выбарчай кампаніі ўнесены змяненні ў графік работы судоў, каб кожны ўдзельнік выбарчага працэсу, які жадае звярнуцца па судовую абарону, мог рэалізаваць сваё права, у тым ліку і ў непрацоўныя дні», — звярнуў увагу Валерый Калінковіч.

На сёння ВС ацэньвае сітуацыю, у якой праходзіць электаральная кампанія, як спакойную і кантралюемую. На 7 лютага ў суды паступіла шэсць скаргаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. «Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі гатова аператыўна і з добрай якасцю вырашыць усе пытанні, звязаныя з выбарчай кампаніяй, і прыняць па ўсіх скаргах законныя і справядлівыя судовыя рашэнні», — адзначыў першы намеснік старшыні ВС.

Леанід Анфімаў звярнуў увагу на асаблівасці работы місіі ў перыяд электаральнай кампаніі. Ён падкрэсліў, што місія назіральнікаў ад СНД зацікаўлена даць аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца, ацаніць работу дзяржаўных органаў, Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама мясцовых органаў улады па правядзенні выбараў, зыходзячы з прынцыпу нейтральнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.