Вы тут

У Мінск прыязджаюць кітайскія пісьменнікі


Сярод гасцей і ўдзельнікаў XXXI Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмаша, якая сёлета пачне сваю працу ў сталіцы Беларусі 14 сакавіка, — і кітайскія кнігавыдаўцы і пісьменнікі.


Гасці з Кітайскай Народнай Рэспублікі (мяркуецца, што дэлегацыя будзе даволі прадстаўнічай — каля дзесяці чалавек) пазнаёмяць са сваімі творчымі здабыткамі, лепшымі ўзорамі кніг, выдадзеных у Пекіне, Шанхаі, іншых кніжных сталіцах Паднябеснай.

Кітайскія кнігавыдаўцы і пісьменнікі, акрамя мноства прэзентацый, сустрэч непасрэдна на выставе, наведаюць беларускае выдавецтва «Усходняя культура», якое ўжо атрымала высокі аўтарытэт у нашай краіне, а таксама кнігарню «Шанц». Пройдуць сустрэчы з кітайскімі сябрамі і ў Выдавецкім доме «Звязда» і ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, дзе будуць арганізаваны невялікія выстаўкі кніг кітайскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Пазнаёмяцца госці і з шэрагам бібліятэк Мінска, наведаюцца ў розныя кнігарні ААТ «Белкніга».

«Мы спадзяемся, што сакавіцкія сустрэчы з кітайскімі пісьменнікамі паспрыяюць пашырэнню стасункаў на ніве беларуска-кітайскага літаратурнага пабрацімства», — пракаменіцраваў навіну старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: unsplash.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.