Вы тут

У Шанхаі створаны сусветны альянс лічбавай адукацыі


Сусветны альянс лічбавай адукацыі быў сфарміраваны ў Шанхаі на палях Глабальнай канферэнцыі па лічбавай адукацыі 2024 года, перадае «Сіньхуа».


Як адзначаецца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай на канферэнцыі, усяго да альянсу далучыліся 104 арганізацыі з 41 краіны і рэгіёнаў. Таксама была запушчана міжнародная версія кітайскай платформы інтэлектуальнай адукацыі, Паводле дадзеных, прадстаўленых на канферэнцыі, за мінулы год на гэтай адукацыйнай платформе было размешчана 17, 55 мільёна вакансій для выпускнікоў ВНУ 2023 года. Амаль трэць іх працаўладкаваліся праз каналы, звязаныя з платформай.

На сённяшні дзень праект «MOOC to the West», або «Масавыя адкрытыя анлайн-курсы для Захаду», прадаставіў студэнтам ВНУ заходніх рэгіёнаў Кітая 198 тысяч масавых адкрытых анлайн-курсаў і індывідуальных курсаў, а колькасць студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у іх, дасягнула 540 мільёнаў чалавек.

Кітайская платформа інтэлектуальнай адукацыі аб’ядноўвае шырокія рэсурсы, у тым ліку 88 тысяч адукацыйных рэсурсаў для вучняў пачатковых і сярэдніх школ. Платформа прафесійнай адукацыі запусціла больш за 10 тысяч высакаякасных анлайн-курсаў, а платформа вышэйшай адукацыі сабрала 27 тысяч высакаякасных масавых адкрытых анлайн-курсаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.