Вы тут

Дыялог з маладымі выбаршчыкамі прайшоў у Дзятлаве


Падчас дыскусійнага форуму былі закрануты пытанні развіцця прававой і палітычнай культуры маладога пакалення, асаблівасці электаральнай кампаніі — 2024. Маладыя людзі таксама цікавіліся, якім чынам яны могуць далучыцца да дэпутацка-парламенцкай дзейнасці і наогул стаць паспяховымі.


Фота: dіatlovonews.by.

Экспертамі дыялогавай пляцоўкі выступілі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня Маладзёжнага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя Тыць, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык.

У сустрэчы прынялі ўдзел члены вучнёўскага Маладзёжнага парламента пры Дзятлаўскім райсавеце, а таксама члены парламента з ліку працоўнай моладзі. Вікторыя Тыць нагадала, што галоўная задача актывістаў — далучыць падрастаючае пакаленне да палітычнага жыцця краіны, садзейнічаць пераемнасці пакаленняў, абмену вопытам, пры гэтым і самім пастаянна развівацца, быць прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

— Што ў гэтым сэнсе важна памятаць? — ставіць пытанне Вікторыя Тыць. — Гэта тое, што Маладзёжны парламент выконвае важную ролю. Гэта не проста фармальны дадатак да беларускага парламента, а паўнавартасны кансультатыўна-дарадчы орган пры Нацыянальным сходзе Беларусі. Моладзь таксама можа ўносіць свае прапановы і нават рабіць папраўкі ў законапраекты, і такая работа вядзецца. Найбольшую актыўнасць члены Маладзёжнага парламента праяўляюць у галіне маладзёжнай палітыкі, і да іх ідэй прыслухоўваюцца.

Малады парламентарый прыгадала, што іх часцей запрашаюць і на пасяджэнні Савета Рэспублікі. Асабліва калі гаворка ідзе аб найбольш важных працэсах, якія адбываюцца ў краіне. Напрыклад, падрыхтоўка да электаральных кампаній альбо распрацоўка заканадаўчых праектаў па злабадзённых аспектах.

— Маладзёжны парламент быў задуманы для далучэння моладзі да палітычнага жыцця краіны. Але для таго, каб зрабіць правільны выбар, патрэбныя веды. Гэта наш галоўны рэсурс. І наша задача — несці праграму нашага Маладзёжнага парламента ў кожны канкрэтны раён, — зазначае Вікторыя.

А яшчэ яна паведаміла аб раённым праекце, які ажыццяўляюць члены Маладзёжнага парламента сумесна з вучнямі Наваельнянскай сярэдняй школы «Генацыд — наша памяць і боль». На аснове матэрыялу, які захоўваецца ў школьным музеі, мяркуецца выдаць зборнік «Мінулых год жывая памяць», які раскажа аб лагеры, што быў створаны тут пасля вайны для дзяцей-сірот.

— Я лічу, што мы павінны ведаць нашу сапраўдную гісторыю, хоць нам і імкнуцца навязаць іншыя каштоўнасці. Наша задача — захаваць гэту праўду, — упэўнена кажа лідар Маладзёжнага парламента раёна.

Расказала Вікторыя і аб сустрэчах са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Такія размовы, на думку дзятлаўчанкі, прыдаюць рабоце маладых парламентарыяў новы імпульс. Як правіла, здымаюцца многія пытанні. Наогул, размовы са старэйшымі прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса дапамагаюць не толькі зрабіць правільны выбар, але і рухацца далей на карысць развіцця краіны, упэўнена Вікторыя. Але тут ёсць адна ўмова — моладзі варта быць больш актыўнай. Гэта значыць, што ў жыцці трэба ставіць амбіцыйныя задачы. А каб іх дасягнуць, неабходна старанна вучыцца і добра працаваць.

— Для вучняў гэта — паступіць у ВНУ, атрымаць прэстыжную прафесію, старанна вучыцца, папаўняць кругагляд, самаўдасканальвацца, — дае свой наказ старшыня райсавета Аляксандр Бараноўскі. — Працоўнай моладзі — трэба быць актыўнымі на сваіх месцах, каб заўважылі, уключылі ў рэестр кіруючых кадраў. Усё гэта садзейнічае кар’ернаму росту. Калі з такой пазіцыі разглядаць палітычную дзейнасць і выбары, то гэта форма ўдзелу дарослых грамадзян Беларусі ў кіраванні дзяржавай. Мы выбіраем людзей, якія будуць прымаць рашэнні, ад якіх будзе залежыць і наша з вамі жыццё, і жыццё краіны ў цэлым. Маладзёжны парламент таксама скіраваны на тое, каб актывізаваць маладых людзей, каб яны ўключаліся ў палітычнае жыццё, раслі годнымі грамадзянамі сваёй Айчыны і ў далейшым праслаўлялі і развівалі яе.

Дыялог закрануў аспекты прававой і палітычнай адукаванасці. Маладым удзельнікам форуму патлумачылі, што варта не толькі ведаць законы сваёй краіны, але і ўмець правільна выкарыстоўваць іх на практыцы. І ў гэтым таксама важная роля адводзіцца маладзёжнаму парламентарызму.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.