Вы тут

Хаменка: Кожны грамадзянін, які паважае сябе, павінен удзельнічаць у выбарах


Кожны грамадзянін, які паважае сябе, павінен прыняць удзел у адзіным дні галасавання. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка на пашыраным пасяджэнні праўлення Беларускай натарыяльнай палаты, перадае БелТА.

«Калі ты прадстаўляеш інтарэсы дзяржавы, калі ты сапраўдны грамадзянін, ты ў гэтай кампаніі абавязаны быць і выказаць сваю пазіцыю, як захаваць мір і стабільнасць у Беларусі», — сказаў Сяргей Хаменка.

Гаворачы аб важнасці асабістага прыкладу, міністр адзначыў, што насельніцтва паважліва ставіцца да натарыусаў і прыслухоўваецца да іх меркавання. І гэта накладвае павышаную адказнасць, у тым ліку пры ўдзеле ў маючай адбыцца электаральнай кампаніі.

«Самае галоўнае — асабісты прыклад кожнага натарыуса, — падкрэсліў Сяргей Хаменка. — Як можа грамадзянін, які паважае сам сябе, не ўзяць удзел у выбарах?»

У каментары журналістам міністр, акрамя актыўнага ўдзелу натарыусаў у электаральнай кампаніі, звярнуў іх увагу на важнасць фарміравання паважлівага стаўлення грамадзян да заканадаўства. Прававой асветай, заўважыў ён, натарыусы займаюцца фактычна штодня, наведваючы навучальныя калектывы, удзельнічаючы ў дабрачыннай дзейнасці.

Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка дадала, што натарыят не мог застацца ў баку ад важнай палітычнай кампаніі гэтага года — Адзінага дня галасавання, які адбудзецца 25 лютага. У ходзе прававой асветы на прадпрыемствах, у навучальных установах група натарыусаў (а гэта каля 60 чалавек з усіх рэгіёнаў) асобным блокам надае ўвагу выбарчай кампаніі. Ужо праведзена больш за 50 выязных мерапрыемстваў.

«Мы нарошчваем нашы магчымасці, — сказала Наталля Барысенка. — Ужо нават ёсць заяўкі на ўдзел натарыусаў у падобных мерапрыемствах як у раённых цэнтрах, так у абласных і сталіцы. Мы не можам прайсці міма гэтага мерапрыемства. Прававая асвета, прававое выхаванне-адна з асноўных нашых задач».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.