Вы тут

Эксперт пра рашэнні Лукашэнкі на ахову дзяржграніцы


Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі палкоўнік Андрэй Багадзель распавёў, чаму прэзідэнт Беларусі надае асаблівую ўвагу ахове дзяржаўнай граніцы і якія ваенныя канфлікты пачыналіся з правакацый на межах тых ці іншых дзяржаў, паведамляе БелТА.


«Нядаўна кіраўнік дзяржавы сцвярджаў рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы. Для прэзідэнта як для чалавека, які служыў у пагранвойсках, гэтае пытанне вельмі блізкае. І Аляксандр Лукашэнка выразна разумее, што бяспека краіны пачынаецца з першых метраў нашай зямлі», — сказаў Андрэй Багадзель.

У пацверджанне сваіх слоў эксперт звярнуўся да гісторыі і нагадаў, што многія ўзброеныя канфлікты пачыналіся з правакацый на дзяржаўнай мяжы. «Напрыклад, падзеі 1937 года, якія адбываліся на мосце Марка Пола. Гэта паслужыла пачаткам вайны паміж Японіяй і Кітаем. Кітайцы, між іншым, лічаць гэта пачаткам Другой сусветнай вайны. Або падзеі, якія адбываліся ў 1939 годзе ў верасні на радыёстанцыі Глейвіцэ. Немцы там здзейснілі правакацыю ў дачыненні да палякаў. Гэта і стала casus belli для развязвання Другой сусветнай вайны. У 1939 годзе ў населеным пункце Майне пад Ленінградам белафіны здзейснілі правакацыю, якая паслужыла падставай для пачатку ўзброенага канфлікту», — падкрэсліў ён.

Разам з тым, дадаў Андрэй Багадзель, адэкватныя дзеянні, накіраваныя на ўзмацненне аховы дзяржмяжы, здольныя прадухіліць магчымыя правакацыі, якія могуць прывесці да ўзброеных канфліктаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.