Вы тут

Мінпрыроды падвяло вынікі сваёй працы за 2023 год


25 студзеня Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі сваёй працы за 2023 год на справаздачнай калегіі. У пасяджэнні калегіі ўзялі ўдзел намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Прыходзька, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Алег Корзун, прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінскага трактарнага завода, Мінскводаканала і Гардарбуда.


Па выніках дзейнасці за год інспектары камітэта павялічылі колькасць выдадзеных прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў з 11 да 23 на праверку. Саміх выбарачных праверак стала істотна менш — 42 замест 71. Асноўнымі былі парушэнні парадку захоўвання адходаў, правіл эксплуатацыі газаачышчальных установак, умоў адмысловага водакарыстання і незаконнае пашкоджанне расліннасці.

Іншым поспехам магчыма назваць скарачэнне фактаў прычынення шкоды наваколлю, у тым ліку ў галіне аховы расліннага свету, пазбаўленне ад выпадкаў несвоечасовага ўнясення звестак у інтэграваную аўтаматызаваную сістэму наглядальнай дзейнасці.

Пахвалы заслугоўвае далейшае разгортванне прадпрыемствамі Мінска прыродаахоўных мерапрыемстваў, якія дазволяць скараціць выкіды ў паветра на 800 т за год. Кіраўнік Мінскага гарадскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Шатраўка таксама адзначыў працу Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, які адабраў пробы на 223 стацыянарных крыніцах выкідаў. Перавышэнне дапушчальных выкідаў выявілі толькі на Мінскдрэве. Пры гэтым 133 месцы адбору проб не адпавядалі экалагічным нормам і правілам, але на 65% з іх ужо выправілі адпаведныя парушэнні.

На транспарт у Мінску прыпадае 80% забруджвання паветра, таму асабліва добрай навіной стала скарачэнне адпаведных выкідаў на 10% да 73,4 тыс. т за 2022 год. Пры гэтым Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Аўтобусны парк № 5 сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу Мінпрыроды па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў. Прамысловыя ж прадпрыемствы панізілі выкіды на яшчэ большую долю ў 13% да 18,9 тыс. т.

У 2023 годзе адчувальную ролю ў паляпшэнні становішча сыграў рост долі электрыфікаванага грамадскага транспарту ў аўтапарку Мінсктранса, якая вырасла з 40 да 56%. На бягучы момант прадпрыемства мае 323 электробусы і тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам. Урэшце, свой уплыў на скарачэнне выкарыстання азонаразбуральных рэчываў аказала ўзвядзенне новых будынкаў з кандыцыяваннем паветра і халадзільным абсталяваннем на азонабяспечных рэчывах.

У галіне аховы водных рэсурсаў удалося дасягнуць амаль пяцікратнага скарачэння выкіду сцёкавых водаў з перавышэннем дапушчальных нарматываў выкідаў хімічных рэчываў да 109 тыс. м3. Адпаведнае перавышэнне выявілі на Гаррамліўнесцёку, на балансе якога знаходзяцца магістральныя калектары дажджавой каналізацыі дыяметрам звыш метра. Прычынай стаў няпоўны нагляд за скіданнем сцёкавых водаў арганізацыямі-абанентамі.

Пагаварылі і пра перспектывы перапрацоўкі адходаў. Паколькі Трасцянецкі палігон цвёрдых камунальных адходаў запоўнены на 94%, вырашылі пабудаваць трэцюю чаргу палігона з паўнавартасным смеццеперапрацоўчым заводам на 600 тыс. т за год. Такія захады запатрабавалі нават змяненняў горадабудаўнічага плану. Разам з тым, гэтая ключавая для гарадской экасістэмы падзея дазволіць разгрузіць яе ад накаплення адходаў.

Іншым выклікам застаюцца інвазійныя віды раслін. На калегіі прыйшлі да высновы, што дадзеную праблему магчыма вырашыць ў супрацоўніцтве з калегамі ў Мінскім раёне. Праблемай, нягледзячы на захады па знішчэнню папуляцыі, застаецца канадскі сумнік, а вось плошчы пад баршчэўнікам Сасноўскага атрымалася значна скараціць.

Паспяховымі таксама сталі мерапрыемствы па азелянненні, якія ўключаюць кампенсацыйныя пасадкі. Адпаведныя задачы ўдалося перавыканаць за кошт высадкі газонаў, дрэваў і хмызнякоў.

Урэшце, прысутныя засяродзілі ўвагу на надзённасці экалагічнага выхавання падлеткаў, для большага ахопу якім прапанавалі дапоўніць выязныя выступленні супрацоўнікаў камітэта ў школах удзелам у адпаведных мерапрыемствах калег з жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Падводзячы вынікі калегіі, намеснік міністра Іван Прыходзька і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун ухвалілі працу Мінскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і адзначылі той энтузіязм, з якім яго супрацоўнікі падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў.

Уладзімір РУСАКОВІЧ

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.