Вы тут

Ігар Карпенка правёў пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета


У краіне створана спрыяльнае асяроддзе для рэалізацыі Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі. Пра гэта заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, пад старшынствам якога ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі, перадае БелТА.


Фота: ЦВК

«Сімвалічна, што мы знаходзімся сёння ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Ствараючы яго як унікальную ўстанову новага тыпу, мы ўносілі адпаведныя змены ў Кодэкс аб адукацыі. Калі Прэзідэнт наведваў дзіцячы тэхнапарк, ён вельмі ўважліва назіраў нашы аддзяленні робататэхнікі, электронікі, сувязі. Кіраўнік дзяржавы ўбачыў вялікую цікавасць дзяцей, і не толькі да праграмавання, камп’ютарнай пісьменнасці, інфармацыйнай бяспекі. Сёння вельмі важна, каб таленавітыя дзеці атрымалі траекторыю развіцця, асобаснага, прафесійнага станаўлення ў першую чаргу ў сваё краіне. Цяпер у нас створана спрыяльнае асяроддзе для таго, каб рэалізоўваць канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі, Кодэкс аб адукацыі, яго Канцэптуальныя падыходы. Але жыццё не стаіць на месцы, таму з’яўляюцца розныя навацыі для таго, каб рухацца наперад, развівацца далей, у інтарэсах грамадства і дзяржавы рэалізоўваць тую адукацыйную палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне», — сказаў Ігар Карпенка.

На пасяджэнні былі разгледжаны два асноўныя пытанні. Першае адносілася да навацый у правілах прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра змены далажыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў. Затым прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Юрый Нікалайчык праінфармаваў аб пабудове комплекснай сістэмы падрыхтоўкі інжынерных кадраў у сістэме «Школа — універсітэт».

Акрамя таго, удзельнікі савета азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, наведалі навучальныя лабараторыі, дзе пагутарылі з адоранай моладдзю і педагогамі адукацыйных напрамкаў тэхнапарка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.