Вы тут

Дзень пачынаецца... з тостаў?


Ці вам казаць: тост ёсць прапанова выпіць у гонар каго-небудзь, чаго-небудзь ці той самы ўзняты бакал. Гэта паводле старых добрых слоўнікаў, паводле сучасных — апетытныя лустачкі хлеба, падсмажаныя ў тостары... Як правіла — на сняданак...


Фота pexels.com

Падпісчыкі, якія сочаць за ходам звяздоўскіх рэкламных гульняў (і нават бяруць удзел), напэўна, ужо здагадаліся, што ў рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш прызоў і...

Тостар Holt HT-ET-003 выйгралі:

Паўловіч Уладзімір Мікалаевіч, аг. Вулька-2 Брэсцкай вобласці;

Уродава Алена Аляксандраўна, г. Орша Віцебскай вобласці;

Барабоха Тамара Сямёнаўна, г. Рэчыца Гомельскай вобласці;

Данільчык Зінаіда Пятроўна, г. Гродна;

Кулік Марына Іванаўна, в. Нелюбы Валожынскага раёна Мінскай вобласці;

Ганчароў Алесь Васілевіч, г. Горкі Магілёўскай вобласці;

Казлоўскі Сцяпан Валянцінавіч, г. Мінск.

Суперпрыз — мікрахвалевую печ Horіzont 20MW700-1378AAW — выйграла Туршына Ларыса Яўгенаўна, г. п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем тых, каму пашчасціла!

Тым, каму не (шматзначна зазначым: пакуль), шчыра зычым не засмучацца і не крыўдзіцца — не здраджваць газеце: па магчымасці па-ранейшаму выпісваць (на квартал альбо паўгоддзе), запаўняць адпаведныя купоны (у час падпісной кампаніі яны друкуюцца па пятніцах побач з праграмай тэлеперадач), адпраўляць на адрас «Звязды».

Тут, у рэдакцыі, іх зарэгіструюць, размяркуюць па абласцях ды горадзе Мінску, а ўрэшце — па чарзе ссыплюць у чароўны саламяны капялюш і...

Невядома пакуль, якія прызы будуць разыграны наступны раз (напэўна ж, не тостары), але шанц на выйгрыш мае кожны!

Падрабязнасці — ў заўтрашнім нумары «Звязды».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.