Вы тут

Па выніках падпісной кампаніі «Звязда» правяла традыцыйны розыгрыш прызоў


Каб пераканацца, што госць сышоў (у кожным жарце ёсць доля жарту...), трэба «спусціць» яго з лесвіцы — то-бок праводзіць. Каб паспадзявацца, што госць прыйдзе (у тым ліку ў рэдакцыю), трэба як мінімум яго запрасіць. Балазе што і нагоды часам з'яўляюцца: ну, у прыватнасці, па выніках кожнай падпісной кампаніі газета «Звязда» праводзіць традыцыйны розыгрыш прызоў. Гэтым разам сярод іх былі ўтульныя пледы з лагатыпам нашага выдання і кававарка — рэчы ў гаспадарцы зусім не лішнія, асабліва — для зімы (нават такой, як сёлета).


Хто ж вырашаў іх лёс і як праходзіў сам розыгрыш?

Даўнім чытачам расказваць пра гэта не трэба. Ды і нядаўнім — таксама. Такім чынам кожны, хто аформіў падпіску на «Звязду» на першы квартал альбо першае паўгоддзе 2020-га і, скажам так, хацеў бы займець адзін з прызоў, мог запоўніць невялічкую картку-купон (яны друкаваліся і падчас новай падпісной кампаніі будуць друкавацца па пятніцах разам з праграмай тэлеперадач) і даслаць яго на адрас газеты. Тут, у рэдакцыі, усе атрыманыя карткі рэгістраваліся і сартаваліся, каб потым, у дзень розыгрышу, «прайсці» праз наш чароўны капялюш, прычым — у пэўным парадку. Гэта значыць, спачатку ў яго складваюцца ўсе карткі, атрыманыя з Брэсцкай вобласці, — выцягваецца адна шчаслівая, потым з Віцебскай... З Гомельскай... А нарэшце — з усіх абласцей і сталіцы, каб даведацца імя ўладальніка суперпрыза.

Якраз гэту вось адказную работу рэдакцыя па традыцыі даручае гасцям: дзелавым партнёрам газеты, яе падпісчыкам. Надоечы сярод іх былі інжынер упраўлення распаўсюджання друку РУП «Белпошта» Таццяна Іванаўна Усевіч, а таксама адданыя падпісчыцы газеты Таццяна Віктараўна Камчыц, Алена Іосіфаўна Шуцько і Таццяна Уладзіміраўна Гаральчук (на здымку).

Як заўважылі, усе жанчыны. Мо таму (жаночую салідарнасць ніхто не адмяняў?) і прызы яны выцягнулі менавіта для жанчын. Такім чынам...

Пледы двухбаковыя колеру бардо з лагатыпам Выдавецкага дома «Звязда» выйгралі:

  • Алена Іосіфаўна Дашэвіч, вёска Серадова Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Раіса Аляксееўна Асташонак, аграгарадок Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці;
  • Жанна Васілеўна Сакавец, аграгарадок Мілашавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
  • Эмілія Пракопаўна Малашанка, аграгарадок Масты Правыя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Ірына Леанідаўна Лысеўская, горад Горкі Магілёўскай вобласці;
  • Леакадзія Канстанцінаўна Балашка, горад Валожын Мінскай вобласці;
  • Эма Іванаўна Васілевіч, горад Мінск.

Суперпрыз — кававарку эспрэса Vіtеk VT-1514 — выйграла Галіна Станіславаўна Сарагавец, горад Мінск.

Віншуем!

Што сказаць тым, каму гэтым разам (альбо зноў) удача не ўсміхнулася?

Хіба адно: не варта засмучацца, бо вы не выйгралі, але ж, спадзяёмся, нічога і не прайгралі. Ва ўсякім разе, да вас пяць разоў на тыдзень будзе прыходзіць родная газета на роднай мове — каб інфармаваць, прасвятляць, дапамагаць парадамі, каб часам забаўляць і... дарыць надзею, бо рэдакцыя зноў выбірае прызы. Якія? Пажывём — разыграем.

Афіцыйна:

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» сагравае!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, Мінск, 220013.

Рэкламная гульня «Звязда» сагравае!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 26.11.2019 года (пасведчанне № 3694) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 снежня 2019 года да 31 сакавіка 2020 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або першае паўгоддзе 2020 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 156 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў 8 (017) 263-66-73.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.