Вы тут

«Раскосмас» назваў меркаваную дату старту карабля з беларускай касманаўткай


Дзяржкарпарацыя «Раскосмас» назвала новую меркаваную дату запуску пілатуемага карабля «Саюз МС-25», на якім на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская. Гэта 21 сакавіка, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Дзяржкарпарацыя „Раскосмас“ прадстаўляе эмблему экіпажа пілатуемага карабля „Саюз МС-25“, запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі плануецца на 21 сакавіка 2024 года», — сказана ў паведамленні Раскосмаса.

У склад экіпажа ўвойдуць грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская (дублёр — Анастасія Лянкова), касманаўт Раскосмаса Алег Навіцкі і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан. Раней Раскосмас паведамляў, што планаваная дата запуску «Саюза МС-25» — 13 сакавіка.

Плануецца, што палёт Марыны Васілеўскай і Алега Навіцкага працягнецца 12 сутак: яны вернуцца на зямлю на «Саюзе МС-24», які цяпер прыстыкаваны да МКС, разам з амерыканкай Ларал О’Хара.

19 студзеня Раскосмас прадставіў эмблему экіпажа пілатуемага карабля «Саюз МС-25», у склад якога ўваходзіць прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская. «Эмблема выканана ў форме шчыта, што азначае перамогу і дасягненне мэтаў. На эмблему нанесеныя прозвішчы членаў экіпажа, а таксама дзяржаўныя сцягі краін — удзельніц палёту: Расіі, Рэспублікі Беларусь і ЗША — у форме трыкутніка, што азначае Згуртаванне экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС», — адзначылі ў Раскосмасе.

У цэнтры эмблемы намаляваны лагатып Раскосмаса, а таксама карабель «Саюз МС-25», які накіраваўся да МКС. Унізе эмблемы нанесеная гара Казбек-пазыўны экіпажа.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.