Вы тут

Захапляемся адвагай і сілай духу кожнага. Лукашэнка павіншаваў ратавальнікаў з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём ратавальніка і знамянальнай датай — 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


«Сёння наша служба выратавання — гэта зладжаная і высокамабільная структура, здольная выканаць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ. Штодня выконваючы ўнікальныя і складаныя задачы, вы ўносіце значны ўклад у гарантаванне бяспекі нашай краіны і яе стваральнае развіццё», — гаворыцца ў віншаванні.

«У гэты дзень, ушаноўваючы беларускіх ратавальнікаў, мы дзякуем ветэранам, якія прысвяцілі сябе высакароднай і небяспечнай прафесіі, успамінаем герояў, якія аддалі ў барацьбе са стыхіяй сваё жыццё, захапляемся адвагай і сілай духу кожнага, хто, рызыкуючы сабой, своечасова і эфектыўна адказвае на выклікі прыродных і тэхнагенных пагроз, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Вы смелыя, мужныя і самаадданыя людзі — сапраўдныя патрыёты сваёй краіны».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па НС моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. «Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!» — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.