Вы тут

Конкурс «Славянскі калейдаскоп» пройдзе ў Беларусі


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс «Славянскі калейдаскоп», прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. 


фота pexels.com

Суарганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Таварыства дружбы «Беларусь — Расія» і Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Наша Русь» пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску. 

Мэты конкурсу — прыцягнуць увагу творчай моладзі да гераічнага мінулага Беларусі і Расіі, да мірнага, стваральнага жыцця і супрацоўніцтва, да развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі; супрацьдзеянне фальсіфікацыі гістарычных падзей, вынікаў Вялікай Айчыннай вайны; выхаванне пачуцця патрыятызму ў сучаснікаў, пачуцця еднасці народаў Саюзнай дзяржавы; выяўленне і заахвочванне таленавітай 
моладзі. 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Творчыя работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у наступных намінацыях:

Паэзія (верш, паэма).

Проза (апавяданне, навела, эсэ, абразок).

Публіцыстыка (нарыс, артыкул, інтэрв’ю, рэпартаж, даследаванне...).

Конкурсныя творы прымаюцца да 20 сакавіка 2024 года.

Удзельнікі ўказваюць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон, дату нараджэння, месца вучобы або працы.

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Доме літаратара ў пачатку красавіка 2024 года на літаратурным свяце, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. 

Найлепшыя творы будуць прапанаваны да друку.

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.