Вы тут

Якія вірусы зараз выклікаюць захворванне на ВРІ


У Беларусі цяпер паралельна цыркулююць вірусы сезоннага грыпу, SARS-CoV-2 і іншыя рэспіраторныя вірусы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Фота: БелТА

Сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), у тым ліку грып, у Беларусі адзначаецца штогод з кастрычніка па красавік. Зараз інтэнсіўнасць эпідпрацэсу ВРІ ацэньваецца як сярэдняя з тэндэнцыяй да павелічэння ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. На дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў прыпадае больш за 50% усіх тых, хто захварэў.

Як сведчаць вынікі лабараторных даследаванняў, цяпер цыркулююць вірусы грыпу А (H1N1), A(H3N2), А (нетып.), В і негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, сезонныя каранавірусы, бакавірусы, вірус SARS-CoV-2), што абумоўлівае рызыку распаўсюджвання ўзбуджальнікаў і ўзнікненне выпадкаў захворвання, уключаючы лакальныя ўспышкі.

Што тычыцца SARS-CoV-2, у краіне праводзіцца пастаянны малекулярна-генетычны скрынінг варыянтаў віруса для сачэння і кантролю за з’яўленнем новых варыянтаў, якія цыркулююць у краіне.

Па наяўных дадзеных, варыянт «Пірола» шырокага распаўсюджвання не атрымаў. Працягваецца пераважная цыркуляцыя двух рэкамбінантныя формаў віруса-ХВВ.1.16 «Арктурус» і EG.5.1.1 «Эрыс».

«Такім чынам, развіццё эпідэмічнай сітуацыі па грыпе і ВРВІ ў краіне адпавядае перспектыўнаму прагнозу на эпідэмічны сезон 2023-2024 гадоў. На падставе дадзеных малекулярна-біялагічных даследаванняў можна казаць пра тое, што ў Беларусі адзначаецца Сумесная цыркуляцыя вірусаў сезоннага грыпу, SARS-CoV — 2 і іншых рэспіраторных вірусаў», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.