У мінулую нядзелю ў Лагойску школьнік атрымаў цяжкія траўмы галавы пры катанні на цюбінгу, паведамляе Следчы камітэт.
Па дадзеных следства, днём 14 студзеня 8-гадовы хлопчык разам з 11-гадовым стрыечным братам каталіся на цюбінгах з горкі. Пасля абеду, калі непаўналетнія вярталіся дадому, малодшы прапанаваў працягнуць забаву ў лесе. Пры спуску з небяспечнай гары цюбінг выскачыў з-пад дзіцяці, у выніку чаго хлопчык упаў на зямлю і пакаціўся ўніз. Ад удару ён страціў прытомнасць. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла, шпіталізавала дзіця з цяжкімі чэрапна-мазгавымі траўмамі.
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя б’юць трывогу з-за колькасці атрыманых траўм пры катанні на цюбінгу.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, з пачатку зімы ўжо звыш 200 дзяцей звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя з-за траўм, атрыманых у выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках. Так, у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку зімы звярнуліся 48 дзяцей з траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі 17 дзяцей — усе з цяжкімі траўмамі пасля, здавалася б, вясёлай зімовай забавы.
Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур’ёзных траўмаў, а часам і да гібелі людзей.
Медыкі просяць дарослых звярнуць увагу на наступныя акалічнасці.
І самае асноўнае правіла: не пакідайце дзяцей адных, без нагляду!
Алена КРАВЕЦ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».