Вы тут

Як правільна акунацца на Вадохрышча


Традыцыйна на Вадохрышча для ахвотных акунуцца ў палонку будуць арганізаваны спецыяльныя месцы, дзе зрабіць гэта можна бяспечна. У сталіцы ўсе яны будуць размешчаны на ратавальных станцыях вадасховішчаў, абсталяваны цёплымі распранальнямі і выязным гандлем, там будуць дзяжурыць ратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі. Як правільна падысці да гэтага абраду, каб не нашкодзіць сабе, расказалі медыкі і ратавальнікі.


У вадзе — не больш за хвіліну

У Мінску для аматараў вадохрышчанскіх купанняў будзе арганізавана тры пляцоўкі на ратавальных станцыях Дразды, Камсамольская, Цнянская. Побач будуць усталяваны ўцепленыя распранальні і пункты выязнога гандлю з перакусам і напоямі. Усіх ахвотных тут чакаюць з 18:00 гадзін 18 студзеня да 00 гадзін 19 студзеня.

Ва ўсіх рэгіёнах краінах таксама будуць арганізаваны адпаведныя месцы з купелямі.

— Месцы для акунання абсталёўваюцца ўдалечыні ад скіду сцёкавых вод і іншых крыніц забруджвання. Дно мусіць быць пакатым, ачышчаным ад расліннасці, без смецця і рэзкіх перападаў глыбіні, яна не павінна перавышаць 1,8 метра, — расказаў начальнік аддзела вадалазнай падрыхтоўкі Цэнтра вадалазна-ратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС Андрэй Войцік.

Паблізу купелі абсталёўваецца ратавальны пост, а побач дзяжурыць нарад міліцыі. Палонка агароджваецца леернай або металічнай агароджай. У цёмны час сутак купель і месца падыходу падсвечваецца. Усходы або трап павінны быць металічнымі ці драўлянымі, а поручні апрацаваны грубым матэрыялам або аборкай. Таўшчыня лёду ў месцах абсталявання купелі павінна быць не меншай за 15 см. Калі па кліматычных умовах такое немагчыма, то сыход у купель абсталёўваецца з берага.

— Акунацца рэкамендуецца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах з дзяжурствам ратавальнікаў. Перад купаннем у палонцы неабходна разагрэць цела, зрабіць якія-небудзь інтэнсіўныя практыкаванні. Да палонкі неабходна падыходзіць у няслізкім абутку. Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву. Ныранне з галавой забараняецца, бо гэта можа прывесці да звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Неабходна ўлічваць, што пры апусканні ў халодную ваду, як правіла, пачашчаецца дыханне. Пры ўваходзе неабходна адразу старацца дасягнуць патрабаванай глыбіні і не рэкамендуецца плаваць. У халоднай вадзе не варта знаходзіцца больш за хвіліну. Пасля выхаду рэкамендуецца разагрэць цела, расцерці ручніком, апрануць сухое адзенне. Для ўмацавання імунітэту і выключэння пераахаладжэння рэкамендуецца выпіць гарбату — травяную ці ягадную, — парэкамендаваў Андрэй Войцік.

З хранічнымі захворваннямі лепш не рызыкаваць

Забараняецца акунацца ў стане алкагольнага ап’янення, ныраць і плаваць, падаваць ілжывыя сігналы трывогі, засмечваць водныя аб’екты, збірацца групамі каля краю палонкі, заходзіць за агароджу, купацца з дзецьмі. Акунаць дзяцей неабходна пад наглядам дарослых.

— Дома трэба падрыхтавацца: прыгатаваць тэрмас з гарачым чаем. Апрануцца па надвор’і, каб не дапускаць пераахаладжэння. Перад акунаннем пажадана нічога не піць, таму што пры паніжэнні тэмпературы арганізм імкнецца пазбавіцца ад лішняй вадкасці. Важна ў гэты дзень сябе добра адчуваць. Пасля акунання неабходна мець запасны камплект сухой бялізны, — дадаў галоўны вадалазны спецыяліст аддзела рэспубліканскай вадалазна-ратавальнай службы РДГА «АСВОД» Аляксандр Галіцкі.

Аднак зімовае купанне ў палонцы паказана не ўсім. Супрацьпаказаннямі з’яўляюцца вострыя захворванні і цяжкія хранічныя ці іх абвастрэнне. Не варта акунацца дзецям да 7 гадоў і састарэлым ва ўзросце старэй за 70–75 гадоў. Таксама забаронена купанне цяжарным жанчынам.

— Калі мы вырашым акунуцца, маючы хранічныя захворванні, гэта можа прывесці да іх абвастрэння. Таму з асцярожнасцю варта гэта рабіць людзям з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, тым, хто перанёс у мінулым інфаркт міякарда і вострыя парушэнні мазгавога кровазвароту. Пры наяўнасці неўралагічных захворванняў, у прыватнасці эпілепсіі, з сутаргавымі прыступамі акунацца нельга, бо халодная вада можа справакаваць прыступ. І ў цэлым, калі ёсць нейкія хранічныя захворванні, але цягне акунуцца ў палонку, рэкамендуецца звярнуцца да свайго доктара і ў індывідуальным парадку атрымаць кансультацыю, ці можна гэта ажыццявіць і як падрыхтавацца, — параіў урач хуткай медыцынскай дапамогі загадчык падстанцыі № 11 УАЗ «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» Яўген Юдакоў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.