Вы тут

Прынцып Мінскага каледжа лічбавых тэхналогій: «Якасная адукацыя — аснова якаснай працы нашых выпускнікоў!»


Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» рыхтуе кадры з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.


— Мы забяспечваем галіны гаспадаркі рэспублікі кваліфікаванымі рабочымі і спецыялістамі, сярод якіх: мехатронікі, праграмісты, тэхнолагі, электрамеханікі, электронікі, электрыкі, сакратары-рэферэнты і інш. Па заканчэнні каледжа выпускнікі атрымліваюць дыплом аб сярэднеяй спецыяльнай адукацыі і кваліфікацыю па засвоенай прафесіі. Усім выпускнікам каледжа гарантавана першай працоўнае месца, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню Анжэла Белабровік. — Некаторыя з выпускнікоў, пасля завяршэння навучання, пачынаюць свой працоўны шлях у каледжы. Напрыклад, Арцём Ліпень — працуе загадчыкам вучэбнай лабараторыі, вядзе заняткі вытворчага навучання, загадчык аддзялення вытворчага электраабсталявання і дакументацыйнага забеспячэння кіравання Пётр Грыневіч, загадчык цэнтрам кампетэнцый па робататэхніцы Мацвей Петухоўскі. І гэтыя прыклады з’яўляюцца аднымі з паказчыкаў ўзроўню якасці адукацыі ў нашым вучоным установе. Якасная адукацыя — аснова якаснай працы нашых выпускнікоў!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.