Вы тут

«Дынама-Мінск» працягвае перамагаць


Героі тыдня. Беларускія спартсмены выступілі на міжнародным турніры па барацьбе Zagreb Open 2024. Гэта першыя спаборніцтвы ў 2024 годзе, якія ўваходзяць у Рэйтынгавую серыю Аб’яднанага свету барацьбы. У турніры па грэка-рымскай барацьбе ў катэгорыі да 97 кг пераможцам стаў беларускі спартсмен Абубакар Хаслаханаў. У паядынку за трэцяе месца ў катэгорыі да 97 кг перамог яшчэ адзін беларускі спартсмен — Павел Глінчук. Сярэбраны медаль у катэгорыі да 55 кг заваяваў Максім Ступакевіч. Адзіны медаль у жаночай барацьбе для беларускай каманды заваявала Вераніка Іванова, якая выступае ў катэгорыі да 62 кг.


Аб’ява тыдня. Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FІG) надала нейтральны статус трыццаці беларусам. Статус нейтральных спартсменаў атрымалі бронзавая медалістка мастацкая гімнастыка Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько, трохразовы прызёр чэмпіянатаў свету Анастасія Салас, медалістка юніёрскага чэмпіянату Еўропы Лізавета Зоркіна, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Іван Літвіновіч, а таксама лідар мужчынскай нацыянальнай каманды па спартыўнай гімнастыцы Ягор Шарамкоў. Акрамя таго, у спіс патрапілі беларускія суддзі, дактары і трэнеры, уключаючы Ірыну Ляпарскую і Марыну Лобач. Поўны пералік з трыццаці прадстаўнікоў нашай краіны, якія атрымалі нейтральны статус для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, апублікаваны на сайце FІG.

Перамога тыдня. Хакеісты мінскага «Дынама» перамаглі ў дамашнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На лёдзе «Мінск-Арэны» яны сустракаліся з чалабянскім «Трактарам», які ўваходзіць у топ-5 Усходняй канферэнцыі КХЛ. З вынікам 3:1 «зубры» аказаліся мацнейшымі. Гэтая перамога стала для падапечных Дзмітрыя Квартальнава трэцяй у пяці матчах 2024 года. Сталічны клуб працягвае займаць восьмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 49 балаў за 49 гульняў. Адставанне «зуброў» ад ідучага маскоўскага ЦСКА, які ідзе на дадзены момант семым, складае 7 пунктаў. У бягучай дамашняй серыі нашай камандзе засталося правесці два матчы — абодва супраць яшчэ аднаго канкурэнта за месца ў плэй-оф «Куньлуня». Гэтыя сустрэчы пройдуць на «Мінск-Арэне» 16 і 17 студзеня.

Медалі тыдня. Беларускія спартсмены прымаюць удзел у чэмпіянаце Расіі, які праходзіць у горадзе Чайкоўскім Пермскага краю. Спаборнцітвы праходзяць па неалімпійскіх дысцыплінах. Адна з іх — камандная гонка. У ёй удзельнічаюць чатыры спартсмены, у кожнага з іх свой нагрудны нумар з вызначаным колерам — чырвоным, зялёным, жоўтым і сінім. Члены квартэта бягуць дыстанцыю разам, усе каманды выходзяць на старт з інтэрвалам у адну хвіліну. Пасля першага круга са становішча лежачы страляюць чырвоныя і зялёныя нумары, пасля другога адрэзка трасы стойку праходзяць толькі сінія і жоўтыя нумары, у гэты момант іх таварышы аднаўляюць сілы ў зоне чакання. У выпадку промахаў біятланісты ўдваіх праходзяць штрафныя кругі па колькасці незачыненых мішэняў. Лінію фінішу кожная каманда павінна перасекчы з інтэрвалам не больш за 15 секунд паміж першым і апошнім удзельнікам. У Чайкоўскім у гэтай гонцы ад нашай краіны ўдзельнічала адразу дзве мужчынскія каманды. У квартэт Беларусь-1 увайшлі Максім Варабей, Іван Тулацін, Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі. Яны сталі пераможцамі гонкі. Каманда Беларусь-2, у якую ўвайшлі Сцяпан Данілаў, Аляксандр Кошын, Ілля Аўсеенка і Павел Бялько, занялі трэцяе месца.

У жаночым суперспрынце беларуска Ганна Сола заваявала сярэбраны медаль.

Турнір тыдня. У РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» завяршыўся І этап адкрытага чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках. Трохразовай чэмпіёнкай краіны стала прадстаўніца Віцебскай вобласці Ганна Каралёва, якая перамагла у мас-старце, індывідуальнай гонцы і канькавым спрынце. У мужчынскім мас-старце наймацнейшым аказаўся Аляксей Губенка. Гэта перамога стала для Губенкі другой на турніры ў «Раўбічах» пасля поспеху ў класічным спрынце. Лепшы час у мужчынскай гонцы на 10 км вольным стылем паказаў Раман Ялетнаў, ён жа быў першым у спрынтарскай гонцы вольным стылем.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.