Вы тут

У сядзібе Агінскага пабалявалі ад усёй душы


Баль для людзей срэбнага ўзросту прайшоў у сядзібе М.К. Агінскага ў Залессі ў межах акцыі «Ад усёй душы» у Гродзенскай вобласці.


На мерапрыемства прыехалі наведвальнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, удзельнікі кружкоў па цікаўнасціх і наогул актыўныя людзі, нягледзячы на паважаны ўзрост. Сабраліся ў асноўным прадстаўнікі трох раёнаў Гродзеншчыны: Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага. Баль таксама наведалі статусныя госці – намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня раённага савета дэпутатаў Сяргей Кудзенчук.

— Сёлета ў адрозненне ад мінулага года акцыя пачалася яшчэ да Новага года, 26 снежня. Мы прыходзілі ў дамы, дапамагалі прыбірацца, упрыгожваць — стваралі святочны настрой. А сёння, напярэдадні Старага Новага года, мы сабраліся на балі, — адзначыла ў прывітальным слове Марына Арцёменка, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

Дарэчы, кампанію ў танцах людзям сталага ўзросту саставілі курсанты Інстытута пагранічнай службы, таму некаторыя жанчыны заўважалі наконт кавалераў:  «Якое цудоўнае свята! Мы ўжо даўно не танчылі з такімі жвавымі людзьмі!»

У сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага для гасцей падрыхтавалі насычаную праграму. Правесці танцы і паглыбіць усіх у бальную атмасферу пазамінулага стагоддзя прыехалі рэканструктары з Мінска – Дзмітрый Ракаў і непасрэдна аўтар гэтай публікацыі. Дзякуючы нашым падказкам, удзельнікі балю танчылі вальсы, контрдансы і польку так, што і не скажаш адразу, што мерапрыемства – частка акцыі для людзей у сталым ўзросце. Гэта людзі маладыя душой! Яны таксама з цікаўнасцю даведаліся пра мову веера і далучыліся да старажытных салонных гульняў. Трыа «Далія» са Смаргоні падарыла цудоўны акампанемент падчас танцаў і вакальных выступленняў – рамансаў. Не абышлося і без смачнага і карыснага – з клопатам аб здароўі сталых – смачнага фуршэта.

Сімвалічна, што ў гэтыя дні завіталі на баль і калядоўшчыкі. Былі тут па старажытнай беларускай традыцыі і каза, і мядзведзь (мабыць, выхаванец Смаргонскай мядзвежай акадэміі), і цыганка з варажбой!

– Як радасна бачыць у гэтай зале такіх святочна апранутых людзей з агенчыкамі у вачах. Напэўна, уся наша акцыя "Ад усёй душы" накіравана менавіта на тое, каб вы неслі сваю пазітыўную энергію, натхнёнасць і прыгажосць і дзяліліся імі з моладдзю, каб сувязь паміж пакаленнямі развівалася і крэпла.  І я ад усёй душы жадаю вам заставацца такімі ж светлымі, цудоўнымі, працягваць натхняць усіх вакол, паболей рухацца і асабліва танчыць і слухаць музыку,  бо гэта і ёсць простыя сакрэты актыўнага даўгалецця,  – павіншавала ўдзельнікаў балю і ўсёй акцыі Марына Арцёменка.

Арцёменка Марына

Ганна РОВІНА

Фота аўтара і газеты «Светлы шлях»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.