Вы тут

«Уважліва адносіцца да тых праблемных пытанняў, якія ставіць насельніцтва»


Наколькі складаным быў мінулы год, што атрымалася, а над чым неабходна яшчэ працаваць — на працягу крыху болей чым гадзіны расказваў прысутным старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Галоўны акцэнт на звароты людзей, паляпшэнне якасці іх жыцця і рост дабрабыту. Гэта і будаўніцтва жылля, і рамонт вулічна-дарожных сетак, і забеспячэнне чыстай вадой, і развіццё новых кірункаў у сельскай гаспадарцы. Асаблівая ўвага сельскім раёнам, выкананне даручэння Прэзідэнта «адзін раён-адзін праект». Старшыня аблвыканкама таксама прыпыніўся на фактах, якія не павінны быць у рабоце, бо падрываюць аўтарытэт улады.


Фота: БелТА

— Асноўны напрамак развіцця Магілёўскай вобласці — паляпшэнне якасці жыцця людзей, а ўсё астатняе — складальнікі: дарогі, добраўпарадкаванне, работа эканомікі, адукацыя, ахова здароўя, культура. І мы будзем працаваць па кожнаму напрамку, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка. — Дзякуй дзяржаве, Прэзідэнту, ураду, па многіх напрамках былі выдзелены рэсурсы, мы іх засвоілі і тое, што паабяцалі людзям, зрабілі. І гэта галоўны вынік. 

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка адзначыў, што вельмі ўважліва праслухаў даклад і лічыць справядлівымі папрокі ў адрас тых раёнаў, якія не паспелі засвоіць грашовыя сродкі, якія выдзяляліся. Гэтыя раёны павінны страпянуцца. Бо ад гэтага залежыць стварэнне камфортных умоў для грамадзян.

— На сустрэчы з актывам вобласці прагучала справаздача аб рабоце рэгіёна за мінулы год, — адзначыў ён. — Гэта справаздача не толькі перад актывам, а і перад насельніцтвам Магілёўскай вобласці пра тое, што зроблена. У даступнай форме было расказана і ветэранам дзяржаўнага будаўніцтва, і дэпутатам, і кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх структур, як працавала вобласць летась, каб павысіць камфортнасць жыцця насельніцтва, развіваць сацыяльную сферу, што было дасягнута і якія задачы стаяць у 2024 годзе. З аналізу той інфармацыі бачна, што вобласць сапраўды робіць сур’ёзныя крокі і ў плане развіцця сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, а таксама дарожнага будаўніцтва, рамонту двароў, дарог, населеных пунктаў. Па некаторых напрамках фінансаванне было павялічана ў разы. І такая ж накіраванасць захаваецца і ў 2024 годзе. Тое, пра што гаварылася на сустрэчы, трэба на канкрэтных прыкладах паказваць і расказваць насельніцтву. І ўважліва адносіцца да тых праблемных пытанняў, якія ставіць насельніцтва. Асабліва ў сельскай мясцовасці. Нават калі ўсе мерапрыемствы, якія мы праводзім, здавалася б, якасныя, уражанні ад іх мажа разбурыць адна нявырашаная праблема. 

Гэты год асаблівы. Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ён аб’яўлены Годам якасці, у шырокім сэнсе слова — якасці нашага жыцця, вытворчасці, мерапрыемстваў, якія мы праводзім. У тым ліку і грамадска-палітычных, каб яны былі цікавыя і актуальныя, мелі канкрэтную накіраванасць і вынік. 

Ігар Сергеенка таксама адзначыў, што падрыхтоўка да выбараў у краіне ідзе сваім ходам. Абстаноўка стабільная, кантралюемая. У краіне арганізаваны увесь комплекс дзеянняў для забеспячэння спакойнай абстаноўцы на месцах. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.