Вы тут

Смольскі перамог у гонцы пераследу на хатнім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне


У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» працягваецца трэці этап розыгрышу міжнароднага Кубка Садружнасці па біятлоне сезона 2023/24, паведамляе БелТА. У сённяшняй гонцы перамогу зноў святкаваў беларус.


Фота: БелТА

Удзел у спаборніцтвах прымаюць наймацнейшыя біятланісты Беларусі і Расіі. У суботу праграма Мінскага этапу турніру працягнулася мужчынскай гонкай пераследу. Лідарам на трасу з 24-секунднай перавагай уцякаў пераможца спрынту Антон Смольскі.

Дыстанцыю ў 12,5 км беларус праходзіў у поўнай адзіноце, дзякуючы чаму змог дазволіць сабе фінішаваць з нацыянальным сцягам у руках. Атрымаць другую пераканаўчую вікторыю запар Смольскаму не перашкодзілі нават тры промахі на агнявых рубяжах.

Антон Смольскі. Фота: БелТА

Наступным, пасля Антона Смольскага, гонку скончыў Аляксандр Паварніцын, тройку замыкае яшчэ адзін расеец Аляксандр Корнеў. Пасля сённяшняга поспеху Смольскі перахапіў жоўтую майку лідара Кубка Садружнасці: у нашага спартсмена 845 ачкоў у агульным заліку, Эдуард Латыпаў цяпер адстае на адзін бал.
Іншыя прадстаўнікі Беларусі зноў не змаглі трапіць нават у дзясятку наймацнейшых. Другім сярод нашых біятланістаў апынуўся Мікіта Лабастаў, які з 21-й пазіцыі на старце падняўся на 12-ы радок на фінішы. Максім Варабей размясціўся ўслед за ім, Сцяпан Данілаў, Павел Бялько і Іван Тулацін занялі месцы з 19-га па 21-е, Ілля Аўсеенка — 23-ці. Аляксандр Кошын, Аляксандр Галяк, Раман Ялётнаў і Дзмітрый Лазоўскі акупавалі пазіцыі з 25-й па 28-ю. Усяго ўдзел у гонцы прынялі 34 спартсмены.

Фота: БелТА

У 14.00 на старт аналагічнай дысцыпліны выйдуць дзяўчаты, у пратаколе пасьюта 26 біятланістак, сярод якіх шэсць беларусак.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.