Вы тут

Ільдзінка з цеплынёй


Для хлопчыкаў і дзяўчынак напярэдадні Калядаў здзейсніўся самы сапраўдны цуд. Некаторыя з юных віцябчан выйшлі на лёд упершыню – ды з кім! Надзейную руку дзецям на пляцоўцы Палаца спорту ў горадзе на Дзвіне працягнулі хакеісты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў вядомай кожнаму беларусу чырвона-зялёнай форме. Эмоцыі малышоў нельга было перадаць словамі.


Сустрэча аматараў шайбы і лёду ў Віцебску з выхаванцамі мясцовага дзіцячага дома прайшла ў межах дабрачыннай акцыі «Калядная традыцыя». Гэта добрая ініцыятыва, якая стартавала ў 2013 годзе, з’яўляецца самым душэўным праектам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Дзесяць гадоў таму, як і зараз, яе ўдзельнікі — выдатныя зоркі спорту — збіраюцца разам, каб падарыць дзеткам, якія апынуліся без сям’і, часцінку душэўнага цяпла і радасці. 

Сёлета чырвона-зялёныя байцы «ледзянога» фронту запрасілі на віцебскую лядовую арэну дзяцей, каб правесці ім экскурсію ў свет гэтага нялёгкага, але прыгожага спорту. Прыйшліся даспадобы хлопчыкам і дзяўчынкам каляровыя фотазоны, раставыя лялькі і прыемныя падарункі на памяць. Акрамя гэтага, беларускія зоркі хакея правялі сапраўдны майстар-клас на лёдзе: разам з дзецьмі дарослыя забівалі шайбы, вучылі малых віртуозным трукам.

«Хочацца, каб гэтыя дзеці пабывалі на лёдзе, адчулі, як гэта здорава. І няважна: умеюць яны катацца або не, мы падтрымаем! Важны сам працэс, магчымасць падарыць часцінку свайго клопату гэтым дзецям, падтрымаць іх імкненне да спорту. Такія мерапрыемствы дапамагаюць прыцягнуць моладзь да здаровага ладу жыцця, усяліць у іх упэўненасць, падштурхнуць на новыя здзяйсненні не залежна ад таго, чым яны будуць займацца па жыцці», — падкрэсліў Андрэй Касціцын.

Працягнуўся гэты перадсвяточны дзень у дзіцячым доме горада Віцебска, дзе для выхаванцаў была падрыхтавана гульнявая праграма з піратамі. Пад яскравыя усмешкі і гучныя апладысменты імянітых хакеістаў малыя шукалі золата, змагаліся з Кракенам і выпраўляліся на імправізаванай лодцы ў пірацкае падарожжа. На памяць усім выхаванцам Прэзідэнцкі спартыўны клуб прывёз падарункі і сувеніры, для малодшых дзетак — цудоўныя лялькі і настольныя гульні, а яшчэ хакейная каманда прывезла ў Віцебск развіваваючыя комплексы і спартыўны інвентар: канькі, футбольныя бутсы, веласіпеды і самакаты. Традыцыйна Прэзідэнцкі спартыўны клуб аказаў і фінансавую дапамогу ўстанове адукацыі. 

Эмоцыі гэтага студзеньскага дня застануцца надоўга ў сэрцах і дарослых, і дзяцей. Першыя атрымалі зарад незгасальнай энергіі і шчырасці ад малышоў, а другія змаглі падзяліцца эмоцыямі і планамі на дзіцячую будучыню са, здавалася б, недасягальнымі людзьмі, якіх дагэтуль бычылі толькі па тэлевізары.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.