Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у БНТУ ў новым фармаце


З кожным месяцам усё бліжэй уступная кампанія 2024 года. Самы час вызначацца з выбарам будучай прафесіі, знаёміцца з універсітэтамі і іх факультэтамі. Так, «Звязда» разам з патэнцыйнымі абітурыентамі адправілася 5 студзеня на Дзень адкрытых дзвярэй у БНТУ.


Трэба адзначыць, што ўпершыню акрамя факультэтаў тут былі таксама прадстаўлены розныя прадпрыемствы, якія гатовы прапанаваць месцы для працаўладкавання выпускнікам ВНУ.

— Сёлета Дзень адкрытых дзвярэй праходзіць у змененым фармаце, — адзначыў прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Нікалайчык. — Напярэдадні гэтай выстаўкі быў праведзены семінар з прадпрыемствамі. У выніку мы прынялі рашэнне аб пашырэнні формы падрыхтоўкі кадраў у выглядзе мэтавага набору. 

Жадаючых пазанаёміцца бліжай з ВНУ было шмат. І гэта не дзіўна, бо тут для гасцей падрыхтавалі вельмі цікавую праграму. Акрамя прэзентацыі факультэтаў, будучых абітурыентаў таксама чакалі розныя майстар-класы (напрыклад, па каліграфіі ці па дызайне мабільных машын), правядзенне прафарыентацыйнага тэсціравання, інавацыйная гульня, эканамічны квэст, палявая кухня і нават паказальны рукапашны бой ад курсантаў ваенна-тэхнічнага факультэта. 

Якая там была атмасфера, глядзіце ў нашым фотарэпартажы! 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.