Вы тут

Развітанне з Генадзем Буралкіным


2 студзеня пайшоў з жыцця Генадзь Васільевіч Буралкін, таленавіты скульптар, аўтар манументаў, якія ўпрыгожваюць розныя куткі Беларусі. Плённа працаваў не толькі як мастак, але і кіраўнік — у перыяд з 1990 да 2001 года ўзначальваў Беларускі саюз мастакоў. Многія калегі дэгэтуль выказваюць шчырую ўдзячнасць за прыкладзеныя ім намаганні на гэтай пасадзе.


Генадзь Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў горадзе Ленінагорск (Казахстан). З 1970 да 1976-га вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1980 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

Скульптар працаваў з рознымі матэрыяламі, але больш любіў бронзу, камень, дрэва. З іх дапамогай ствараў манументальныя і станковыя работы, прысвечаныя гісторыі і нацыянальным традыцыям. Сярод найбольш вядомых твораў — помнік Міндоўгу ў Навагрудку, памятны знак у гонар 850-годдзя Гродна, манумент «Шахцёрская слава» ў Салігорску, серыі «Скачок», «Жыцень», «Берагіня», «Абліччы камянёў», «Лель», кампазіцыі «Вясна Перамогі», «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі», «Яблынька»... Разам з Аляксандрам Фінскім Генадзь Буралкін стварыў скульптурную кампазіцыю з Апалонам і музамі, якая ўпрыгожвае фасад Вялікага тэатра Беларусі. Аўтар помніка «Ружы», прысвечанага памяці загінулых на станцыі метро «Няміга». Між тым займаўся і графікай — засталіся выдатныя серыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Купалу», «Раніца», «Святло і цені», «Усяночная» ды іншыя.

У свой час Генадзь Буралкін быў удастоены Граматы Вярхоўнага Савета БССР. У 1997 годзе атрымаў медаль Францыска Скарыны. Бадай што гэта ўсе значныя ўзнагароды майстра за некалькі дзесяцігоддзяў актыўнай працы...

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.