Вы тут

Беларусь працягнула харчэмбарга на тавары з заходніх краін да канца 2024 года


Беларусь працягнула харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да 31 снежня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2023 года нумар 934, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


«Падоўжыць да 31 снежня 2024 года ўключна дзеянне пунктаў 1 і 3-5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 года нумар 700 «Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў», — адзначана ў дакуменце.

Як паведамлялася, пастановай урада ад 6 снежня 2021 года № 700 уведзена харчовае эмбарга ў дачыненні да шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі. Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў — свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), гародніна, акрамя прызначаных для пасеву, садавіна і арэхі, тлушч свіны і тлушч хатняй птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя алею, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.