Вы тут

23 снежня адправіўся ў першую паездку «Навагодні экспрэс»


Традыцыйна ў снежні, у дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх свят, пачынае курсіраваць «Навагодні экспрэс» Дзіцячай чыгункі. Цягнік ездзіць ад станцыі «Заслонава» да станцыі «Сасновы бор» і назад.


Начальнік Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава Максім Маркаў

На ўскрайку лесу каля станцыі «Сасновы бор» культурна-спартыўны цэнтр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі арганізаваў тэатралізаваны паказ з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі. Займальнае падарожжа не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

— Дзіцячая чыгунка падрыхтавала святочны падарунак для дзяцей і іх бацькоў падчас зімовых канікул: мы адкрылі рух фірмовага пасажырскага саставу «Навагодні экспрэс». У цягніку 6 вагончыкаў, што дазваляе абслугоўваць больш за 250 пасажыраў. Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах праходзіць у суправаджэнні казачных персанажаў, якія ў дарозе не даюць нікому засумаваць. Кіраванне чыгуначнымі перавозкамі, ажыццяўленне руху цягніка, абслугоўванне пасажыраў ускладзена на юных чыгуначнікаў, — распавёў начальнік Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава Максім Маркаў. — Навучэнцы  пятых –дзявятых класаў знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі ў гуртку «Юны чыгуначнік». Заняткі праводзяцца ў спецыялізаваных навучальных класах, абсталяваных найноўшымі тэхнічнымі прыладамі, трэнажорамі, макетамі, мультымедыйнымі прыборамі, праграмамі. Затым юныя чыгуначнікі праходзяць цягніковую практыку на Дзіцячай чыгунцы, асвойваючы спецыфічныя прафесіі. І толькі пасля дбайнай праверкі атрыманых тэарэтычных і практычных ведаў іх дапускаюць да працы. 

— Віншую жыхароў і гасцей нашага горада з Навагоднімі святамі, жадаю дабрабыту ў кожным доме, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! А супрацоўнікі Дзіцячай чыгункі заўсёды паклапоцяцца аб камфорце і бяспецы сваіх пасажыраў, – дадаў Максім Маркаў.

Падарожжа ў госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 24, 25, 29, 30, 31 снежня 2023 года, а таксама 1, 2, 5, 6 і 7 студзеня 2024 года.  25, 30 снежня 2023 года, 2, 6 і 7 студзеня 2024 года можна будзе пакатацца на «Навагоднім экспрэсе» ў 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

24 снежня цягнік будзе адпраўляцца ў 11.00, 12.40 і 16.00, а 29 снежня — у 14.20 і 16.00. У апошні дзень 2023 года — у 11.00, 12.40 і 14.20, 1 і 2.4. 16.00.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.