Вы тут

Дэпутаты Магілёўшчыны і Хабараўскага краю абмеркавалі тэму выхавання моладзі


Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў у анлайн-рэжыме прыняў удзел у пасяджэнні Савета старшынь прадстаўнічых органаў муніцыпальных утварэнняў пры Заканадаўчай думе, дзе абмяркоўваліся дасягненні сістэмы патрыятычнага выхавання. Расіянам было цікава даведацца пра досвед работы беларускіх народных абраннікаў у гэтым кірунку.


Фота: БелТА

Старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык расказала, як у маштабах Магілёўскай вобласці рэалізоўваецца Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады. Сёлета, у Год міру і стваральнай працы, гэта тэма была адной з галоўных.

— Мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці, а стваральная праца — гэта пераемнасць гістарычнага шляху, крок у будучыню. Менавіта такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, — адзначыла спікер. — Разам з грамадскімі аб’яднаннямі, Маладзёжным парламентам, органамі выканаўчай улады мы праводзім сістэмную работу, накіраваную на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення і фарміраванне ў іх пачуцця гонару за гераічнае мінулае сваёй краіны, адказнасці за будучыню.

Ірына Раінчык акцэнтавала ўвагу на маштабным праекце, які рэалізоўваецца ў Магілёўскай вобласці «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Ён прадугледжвае стварэнне інтэрактыўнай карты і мабільнага дадатку. Усё гэта можна будзе выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў, экскурсій, квэстаў, паходаў па гістарычных месцах. Не менш важны і карысны інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна», дзе на сустрэчу з моладдзю прыходзяць прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, лідары меркаванняў, сенатары, дэпутаты. Агучваюцца факты і вынікі Вялікай Айчыннай вайны, расказваецца пра генацыд, абмяркоўваюцца сённяшнія геапалітычныя падзеі. Шмат адбываецца цікавых сустрэч і мерапрыемстваў на базе абласнога патрыятычнага Цэнтра, які створаны пры Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі. У вобласці працуе 59 маладзёжных патрыятычных клубаў.

Ірына Раінчык заклікала да больш цеснага супрацоўніцтва паміж моладдзю Беларусі і Расіі і нагадала пра такія папулярныя міжнародныя патрыятычныя мерапрыемствы, як «Дарогамі памяці і славы!», «Сімвалы інтэграцыі: расійскае і беларускае адзінства ў фактах культуры», інтэлектуальны турнір «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе народаў Беларусі і Расіі», ваенна-патрыятычны форум «Мы — абаронцы Айчыны».

Старшыня Заканадаўчай думы Хабараўскага краю, старшыня Савета старшыняў прадстаўнічых органаў муніцыпальных утварэнняў Хабараўскага краю пры Заканадаўчай думе Хабараўскага краю Ірына Зікунова падтрымала прапанову. Яна адзначыла, што вопыт Магілёўскай вобласці для расійскага рэгіёна таксама важны і карысны.

— Мы цэнім наша супрацоўніцтва і гатовы яго ўмацоўваць, а некаторыя праекты, якія рэалізоўваюцца на Магілёўшчыне, узялі на заметку і хочам рэалізаваць з нашай моладдзю, — падкрэсліла яна. — Сёння вельмі важна выхоўваць моладзь на традыцыях, гістарычным вопыце, вернасці сваёй зямлі і абароне яе суверэннасці. І гэту работу, безумоўна, трэба рабіць разам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.